Название: Ліст, знойдзены на папялішчы (зборнік)
Автор: Макс Шчур
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-83-927771-1-3
isbn:
– I Мерляка там нейкага прыплёў! Ну, вялікія ў цябе тут перспэктывы! Я табе кажу – я Галавача ведаю… Ну, хадзем, бо зараз пачнецца.
Разам з астатнімі яны прайшлі ў асьветленую электрычнасьцю залю, дзе іхным поглядам адкрылася зачаравальная пэрспэктыва ўрачыстай і пышнай вячэры. На даўжэзным стале цясьніліся, нібы змагаючыся за ганаровае права быць праглынутымі, лянгусты, кальмары, мідыі й іншая падобная брыдота, якой Паскевіч раней у вочы ня бачыў, нават у Англіі, ня кажучы ўжо пра Нямеччыну. На сьценах віселі нацыянальныя сьцягі, красаваліся блакітныя кветкі. Гаспадар запрасіў усіх сядаць – усчалося невыноснае грукатаньне талерак, прыбораў і шкла. Каля гасьцей, наліваючы шампанскае, пачалі завіхацца пакаёўкі – таксама беларускі зь мясцовых. Амаль усіх іх Мялешка, зразумела, ведаў, таму адразу ж прычапіўся да адной і пачаў да яе заляцацца – тая дазволіла яму нават узяць сябе за руку, але пры гэтым неяк асабліва красамоўна зірнула на Паскевіча. Той сумеўся ад такой нечаканай увагі, але палічыў за добры тон усьміхнуцца ў адказ. Калі яна падыйшла да яго, каб наліць шампанскага, ён ужо амаль наважыўся сказаць ёй які камплімэнт, але ягоную ініцыятыву перапыніла бразгатаньне відэльца па крышталёвым фужэры.
– Дарагія суайчыньнікі й госьці! – зьвярнуўся да прысутных Галавач. – Вітаю вас на ўстаноўчым паседжаньні нашага Зьвязу Патрыётаў. Мы ўсе сышліся тут у цяжкі для нас момант гісторыі, калі нашая Бацькаўшчына стогне пад прыгнётам бальшавіцкай навалы. Краіна спустошаная вайной, але змаганьне працягваецца. Беларуская Цэнтральная Рада не спыніла сваёй дзейнасьці. Ейныя філіі паступова ўзьнікаюць па ўсім сьвеце…
Прамова была доўгай і скончылася заклікам «Вып'ем за незалежную Беларусь!». Пасьля кароткага перапынку на закуску прамовілі госьці: прадстаўнік аргентынскай улады, за ім прадстаўнік Украінскага зьвязу. Выпілі за сяброўства аргентынскага й беларускага народаў, за здароўе спадара прэзыдэнта Пэрона. Адзін з тых беларусаў, што прыехалі разам з Паскевічам, нечакана ўзьняўся й пачаў чытаць свае патрыятычныя вершы. Пад рытмічнае чмоканьне якой сотні сківіцаўяны гучалі надзвычай кранальна.
Пачастунак, трэба сказаць, таксама быў проста паэзіяй. На стале мяшаліся беларускія й аргентынскія стравы: побач зь цялячым кумпяком стаялі дранікі, побач з марскімі пачварамі – саламаха… Паскевічу рабілася млосна ўжо ад самой гэтай разнастайнасьці, а тут яшчэ й Мялешка шаптаў яму над вухам:
– Пакаштуй смаўжоў, братка! 3 воцатам – боская рэч! Ад грыбкоў марынаваных не адрозьніш!… найбольш Паскевічу карцела ўзяць дранікаў з мачанкай, аднак Мялешка ўсё-ткі пераканаў яго пакаштаваць смаўжоў. Узяўшы іх у рот, Паскевіч адразу ж захацеў іх выплюнуць, але не было куды, таму ён, душачыся, са сьлязьмі ўваччу мусіў іх праглынуць.
– Ну, як? – цікавіўся Мялешка. – Смачныя?
Пасьля двух-трох кілішкаў гарэлкі Паскевіч крыху разьняволіўся й асьмялеў, пачаўшы ачмурэла глынаць усё запар, асабліва не зважаючы на выгляд стравы, праз што на кароткі час стаў аб'ектам агульнай увагі й зьдзіўленьня прысутных. Тым часам Мялешка быў гэтым СКАЧАТЬ