Название: Ліст, знойдзены на папялішчы (зборнік)
Автор: Макс Шчур
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-83-927771-1-3
isbn:
– Крыху ўмею, – адмахнуўся Паскевіч. – Пару слоў… Але, прыкладам, нямецкую няблага ведаю…
– А ты й не казаў! Во дзе таленавіты! – пазайздросьціў яму Мялешка.
– У нас цяпер там шмат такіх таленавітых… Вайна столькі талентаў параскрывала…
Бяляцкі ўсьміхнуўся ягонаму досьціпу:
– Дык вы й чытаеце па-нямецку?
– Крыху.
– Сапраўды? Значыць, маглі б мне, скажам, тэксты для набору дыктаваць?
– Ну, ня ведаю… Можа, і мог бы…
– Ты мне баксэра да сябе не перацягвай! – умяшаўся Мялешка. – Бач ты яго! Вось як табе шанцуе, Паскевіч – працы ні ў кога няма, а ў цябе адразу дзьве! I ні на адной ня плоцяць, што самае цікавае! Аў Бяляцкага яшчэ й сам вінаваты застанесься… – Мялешка падсунуў сабе крэсла й сеў на яго асьцярожна, каб не зламіць яго сваёю вагой. Было відаць, што ён у Бяляцкага частым госьцем.
– Дык як там, на радзіме? – запытаўся Бяляцкі Паскевіча. – Пры кім горш – пры немцах ці пры саветах?
Паскевіч паціснуў плячыма.
– Ня ведаю, шчыра кажучы. Ня быў там ужо гады тры.
– Тры гады? А дзе ўвесь гэты час?
– Два гады ў Нямеччыне. На прымусовых працах.
– А, вось яно што…
– Потым год у Англіі – пасьля вызваленьня…
– Бадзяецца во чалавек… – пакруціў галавой Мялешка, адчуўшы, што надышоў час для абавязковага спачуваньня. – Вайна тая чортава.
– А ў Беларусі – сваякі засталіся? – запытаўся Бяляцкі.
– He. Бацькі памёрлі яшчэ за палякамі…
– Карацей, ні кала, ні двара, – зноўумяшаўся Мялешка.
– Цудоўны пачатак. He хвалюйся, тут ува ўсіх так, Мікола. Вунь Бяляцкі таксама з нуля пачынаў – а цяпер, можна сказаць, друкарскі магнат… Вырас у самастойнага прадпрымальніка. Амэрыка – край нечуваных магчымасьцяў. Да нас, белых людзей, тут наагул ні халеры не было. Адны індэйцы – дзікуны і канібалы…
– Дарма ты так, Мялешка, – адзначыў Бяляцкі. – Я сярод індэйцаў жыў – дабрэйшых людзей у сьвеце не сустракаў. Толькі што і іх цяпер таксама спойваюць, як і нашых сялян-беларусаў…
– Навошта нас спойваць? Мы самі каго хочаш споім… Праўда, Мікола? Давай, распавядзі яму, што з намі ўчора было! He саромся, распавядзі – ён пра цябе кніжку напіша.
– Што было? – паморшчыўся з-пад акуляраў Бяляцкі.
– Зноў пабіліся?
– I яшчэ як!..
Як толькі Мялешкаў аповед скончыўся, разам з прапанаванай гаспадаром чорнай гарбатай бяз цукру, настала няёмкая паўза. Паскевіч адчуваў, што Бяляцкі ўсім сваім выглядам імкнецца даць зразумець: адведкі яму крыху недарэчы, бо ў яго шмат працы й няма часу на балбатню. Але Мялешка ўмеў знайсьці выйсьце зь любой сітуацыі:
– Можа, пачытаеш што, Бяляцкі? Дзеля знаёмства…
Бяляцкі завагаўся. Але паколькі, відаць, іншай нагоды пачытаць свае вершы суайчыньнікам уголас у яго не СКАЧАТЬ