Название: Ліст, знойдзены на папялішчы (зборнік)
Автор: Макс Шчур
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-83-927771-1-3
isbn:
– А чаго тады раскідаесься? Мэцэнат знайшоўся! Хай даюць тыя, у каго няма куды падзець…
– He хвалюйся, мы зь ім свае людзі – дамовімся як-небудзь. Неўзабаве я зь ім разьлічуся. Хадзем, хоць пад'ямо задарма!
– He, не пайду.
– Ну, глядзі, як хочаш, – уздыхнуў Мялешка. – To мы тады пойдзем. Заходзь, калі што.
– Ты ж ведаеш – у мяне працы шмат…
– Ведаю, але на бой які прыйсьці мог бы раз у жыцьці…
– He люблю я гвалту. Кроў, пот… Ды яшчэ й за грошы… Агідна.
– Ну, глядзі сам. Мая справа цябе запрасіць. Пакуль, бывай здаровы.
– I вы бывайце.
– Ну што, Паскевіч, паехалі пераапранацца ў сьвяточнае…
5
Па-над вячэрнім Палермо паўставала вялікая белая віла, у пацямнелай вакольнай зелені падобная да каравэлы: калюмны ейнага фасаду былі ўпрыгожаныя двума сьцягамі, аргентынскім і яшчэ адным, які Паскевіч бачыў за вайною ня раз – беларускім. Перад ганкам стаяла некалькі дарагіх аўтамабіляў – на такія Паскевіч у свой час наглядзеўся ў Нямеччыне ды Англіі. Сама віла, трэба сказаць, не зрабіла на яго асаблівага ўражаньня, бо нагадвала звычайны панскі маёнтак, якіх у Заходняй Беларусі калісьці было нямала.
– От мы дзе зараз, братка, пад'ямо! – шматабяцальным тонам падбадзёрваў яго Мялешка. – Бач, як добра сябраваць з багацеямі – усюды цябе запросяць… Ня май ста рублёў, май сто землякоў… Хто б паверыў, што такая віла можа належаць беларусу?
– А хто гаспадар?
– Галавач, уладальнік казіно, – тлумачыў Мялешка. – Я ў яго адзін час падзарабляў ахоўнікам. Выкідалам, значыцца. Але потым сышоў – не пагадзіліся мы зь ім…
– Чаго так? – зьдзівіўся Паскевіч.
– Ат-т… 3-за жанчыны, браце. Праўда, цяпер ужо між намі ўсё ў парадку. Файны ён, насамрэч, чалавек. Прыехаў які год таму, але хутка ўгару пайшоў…
– А адкуль прыехаў?
– Ведаеш, я такімі дэталямі не цікаўлюся, – крыху раздражнёна адказаў Мялешка. – Дый справы мне да гэтага ніякай няма. Камуніст, фашыст, каталік, праваслаўны, беларус, кітаец – мне ўсё адно. Прыехаў – і прыехаў. Ці то з Полыпчы, ці то з Францыі, ці то зь Італіі. Галоўнае, што грошы ў яго ёсьць. Я ж табе кажу: тут, у Амэрыцы, усё пачынаецца з нуля. Бяляцкі мне распавядаў, што ў Індыі рака такая ёсьць – там раз за сто гадоў ільга ўсе грахі змыць. Дык вось, так і ў нас. Я ж цябе, прыкладам, не пытаюся, ці праўда ўсё тое, што ты наконт працы ў Нямеччыне нагаварыў? Хто цябе ведае? Камуністы кажуць, што ўсе вы – паліцаі й здраднікі. А мне што? Мне ўсё адно…
Бальшыня гасьцей ужо сабралася ў салёне й нецярпліва чакала пачатку ўрачыстасьці. Паскевіча зьдзівіла, што на вечарыну трапілі амаль усе тыя, хто прыбыў зь ім на адным караблі. Некаторыя зь іх пазнавалі яго, падыходзілі:
– Вітаю, вітаю! Ну, як вы? Ня надта вас тыя камунякі пашкуматалі?
– Ды не, усё добра. Вунь, Мялешка мяне ўратаваў…
– А ці ўладкаваліся ўжо дзе-небудзь?
– Як СКАЧАТЬ