Название: Ліст, знойдзены на папялішчы (зборнік)
Автор: Макс Шчур
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-83-927771-1-3
isbn:
– Чакайце… Але калі вы лічыце мяне забойцам, чаму вы імкняцеся мне дапамагчы?
– Як вам сказаць… Як чыстага лёгіка мяне цікавіць тэхнічны бок справы, вашая матывацыя не павінна мяне так ужо абыходзіць, але, ведаючы Галавача, я ўпэўнены, што яна ў вас была… Хаця й, натуральна, ня ў вас аднаго. Хто ведае, калі б я пайшоў тады з вамі, я, магчыма, таксама б яго застрэліў, – паспрабаваў пажартаваць Бяляцкі. – Хіба толькі, калі б я хацеў яго застрэліць, то дакладна ня дзейнічаў бы так бяздумна, як вы, спадзеючыся на ўдачу… Аднак спадарыня Фартуна, трэба сказаць, зь нейкай загадкавай прычыны была ў той вечар на вашым баку. Тое, што вы здолелі яго забіць, а пасьля яшчэ й зьнікнуць зь месца злачынства, іначай як цудам не назавеш, a паліцыя, як вядома, ня схільная верыць у цуды – ёй прасьцей верыць у вінаватасьць Мялешкі.
Паскевіч сядзеў, угнуўшы плечы пад цяжарам аргумэнтаў Бяляцкага, і ня ведаў, ці варта яму наагул апраўдвацца. Урэшце, ён схамянуўся:
– Слухайце, Вы кажаце, што ведалі Галавача – хіба ён сам ня мог, так бы мовіць, вынесьці сабе сьмяротны прысуд зь нейкай прычыны?
Бяляцкі адмоўна пакруціў галавой.
– Ён быў ня той чалавек, каб страляцца. Але ў пэўным сэнсе вы маеце рацыю. Галавач быў залішне прыкметнай публічнай асобай, так што рана ці позна зь ім мусіла нешта адбыцца.
Паскевіч зазірнуў яму ў вочы:
– Карацей кажучы, вы лічыце мяне агентам балынавікоў?
– Крый бог! – усклікнуў Бяляцкі. – Я мяркую, што ў вас з Галавачом – ці Бальцаровічам, калі ўжо называць рэчы сваімі імёнамі, – былі асабістыя рахункі. паводле маіх зьвестак, падчас акупацыі ён быў кіраўніком гітлераўскай паліцыі ў Маладэчанскай акрузе. Як гэта ні дзіўна, вы таксама паходзіце з-пад Маладэчна, ці ня праўда? Хаця гэта можа быць і супадзеньнем…
– Як я раней не здагадаўся… – горка ўсьміхнуўся Паскевіч. – Вы выдалі сябе, Бяляцкі. Гэта вы – агент бальшавікоў. Іначай адкуль бы вы ведалі ўсё тое, што ведаеце? Можа, якраз вам і даручылі яго прыбраць? Таму вы хочаце «дапамагчы» мне ўцячы, каб пасьля сьпіхнуць усю віну на мяне…
– Гм, ды вы, я бачу, майстар прыдумляць сабе алібі, – ацаніў ягоны досьціп Бяляцкі. – Які год таму, неўзабаве пасьля прыезду Галавача, я моцна паспрачаўся зь ім наконт палітыкі. 3 таго часу я быў, бадай, адзіным, хто ня верыў у ягоны патрыятызм… Але ягоная біяграфія не цікавіла мяне, як і ён сам, да самай ягонае сьмерці. Даведаўшыся пра тое, што Мялешку падазраюць у забойстве, я пазваніў у Англію аднаму знаёмаму, які ведаў Галавача яшчэ як Бальцаровіча, і мае даўнія падазрэньні пацьвердзіліся. У мяне папросту тая загана, што я ня веру ў выпадковасьць.
– Вось, – змрочна прамовіў Паскевіч, працягваючы Бяляцкаму шклянку з хінэбрай. – Піце.
– Дзякую, – не адмовіўся СКАЧАТЬ