Ліст, знойдзены на папялішчы (зборнік). Макс Шчур
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Ліст, знойдзены на папялішчы (зборнік) - Макс Шчур страница 16

СКАЧАТЬ усе пачалі гучна аддыхвацца й адфуквацца зь нязвыкласьці – танчыць у гэтым кліматычным поясе ім яшчэ не даводзілася.

      Быў абвешчаны перапынак. Пакуль аркестар прымаў замовы, набіраўся натхненьня з высокіх фужэраў і думаў, што зайграць далей, на сярэдзіну салёну выбегла адна з пакаёвак і пракрычала нешта няўцямнае, на першы послых падобнае да:

      – Галавач! Мялешка застрэліў Галавача!

      Госьці прыціхлі й пачалі пераглядвацца, ня ведаючы, ці то лічыць гэта дурным жартам, ці то слыхавой галюцынацыяй. I тут на лесьвіцы зьявіўся Мялешка: ягоны белы гарнітур быў увесь у крыві, акурат паводле строгіх патрабаваньняў нацыянальнай геральдыкі. Убачыўшы яго, пакаёўка голасна заякатала, кінулася ўніз па прыступках, падвярнула нагу, упала й страціла прытомнасьць.

      – Грайце, грайце! – махнуў Мялешка рукою, падаючы знак аркестру. – Я выклічу паліцыю!

      Ніхто не наважыўся яму пярэчыць.

      6

      – Чулі, што здарылася? – запытаўся на наступны дзень Бяляцкі ў Паскевіча, калі той зусім нечакана зайшоў наведаць яго на вуліцу Ляпрыда. – Нашага сябра Мялешку абвінавачваюць у забойстве.

      – Жартуеце? – не паверыў Паскевіч.

      – Дзе там! – Бяляцкі разгарнуў артыкул у «Ля Насьён» і паказаў Паскевічу. Той вылупіў вочы, як баран на новыя вароты: Бяляцкі ўзгадаў, што зямляк яшчэ не разумее па-гішпанску. – Будзеце матэ?

      – Не, я лепей гарбаты…

      Начапіўшы на нос акуляры, Бяляцкі пачаў перакладаць Паскевічу артыкул сваім няўзрушаным і невыразным голасам:

      – «Правадыр аргентынскіх беларусаў забіты. 16-га кастрычніка 1946-га году, Бўэнас-Айрэс. Учора ўвечары на віле «Эстрэлья» ў квартале Палермо, вуліца Дарэго, 145, падчас урачыстага паседжаньня беларускага Зьвязу патрыётаў, на якім прысутнічаў, сярод іншых, прадстаўнік ураду Аргентынскай рэспублікі сэнёр Дамінго Фэрара, здарылася няшчасьце: быў застрэлены старшыня Зьвязу, сэнёр Басільё Галавач. Галоўным падазроным зьяўляецца знаёмец сэнёра Галавача, баксэр Антоньё Мялешка, вядомы шырокай грамадзкасьці як «Эль Грынго». Галоўны сьведак абвінавачаньня сэнёрыта Шашалевіч, якая цяпер знаходзіцца ў шпіталі Піравано, бачыла акрываўленага Мялешку ў кабінэце сэнёра Галавача неўзабаве пасьля стрэлу. Падазраваны сьцьвярджае, што апынуўся ў кабінэце пасьля таго, як пачуў стрэл, і знайшоў там ужо мёртвае цела, а побач зь ім – рэвальвэр. Матывы злачынства высьвятляюцца, разглядаецца таксама вэрсія самагубства. Паводле непацьверджаных зьвестак, Мялешка быў вінаваты ўладальніку казіно «ПалеРаяль» Галавачу каля дзесяці тысячаў пэсо. Таксама ня выключана, што падазраваны баксэр мог прыняць грошы ад камуністычных агентаў, што даўно шукалі магчымасьці пазбавіцца сэнёра Галавача. Аргентынскі ўрад і асабіста прэзыдэнт Хўан Дамінго Пэрон выказваюць свае шчырыя спачуваньні беларускім патрыётам». Што вы на гэта скажаце?

      – Жах, – прамовіў агаломшаны Паскевіч. – Небарака Мялешка.

      Бяляцкі СКАЧАТЬ