Название: Ліст, знойдзены на папялішчы (зборнік)
Автор: Макс Шчур
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-83-927771-1-3
isbn:
Надламаны голас Паскевіча прыглушана адбіваўся ад шкла:
– Выкананьнем загаду кіраваў асабіста Бальцаровіч. Мы, мужчыны, выпадкова даведаліся аб усім яшчэ ўвечары таго самага дня, калі стаялі на чыгунцы… Найгоршае пекла за ўсю вайну было ў тым вагоне. На наступны дзень нас вывезьлі ў Нямеччыну, на прымусовыя працы. Два гады ў голадзе, холадзе, пад бамбёжкамі… Зрэшты, пра гэта я ўжо распавядаў… Але паверце, цяпер я не шкадую ніводнага дня, адпакутаванага на чужыне. Бо ўвесь гэты час я думаў толькі пра адно. Дзякуй богу, што мне пашчасьціла натрапіць на ягоны сьлед у Англіі…
Яны памаўчалі, дапіваючы. Нарэшце, Бяляцкі наважыўся прамовіць:
– Адразу ільга было здагадацца, што гэта былы паліцай. Прыехаў неўзабаве пасьля вайны, хутка разбагацеў… Казалі, быццам яму пашанцавала ў казіно…
– Пашанцавала… – сьцяў сківіцы Паскевіч. – Усё гэта жыдоўскія грошы!
Конец ознакомительного фрагмента.
Текст предоставлен ООО «ЛитРес».
Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на ЛитРес.
Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.