Ліст, знойдзены на папялішчы (зборнік). Макс Шчур
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Ліст, знойдзены на папялішчы (зборнік) - Макс Шчур страница 10

СКАЧАТЬ ўсёй гэтае натхнёнае балбатні.

      – Наагул, тут праца ёсьць? – асьцярожна спытаўся ён пасьля таго, як пабачыў на заплочаным Мялешкам рахунку лічбу з двума нулямі.

      Той адмоўна пакруціў галавой:

      – Цяпер – амаль няма. Нават чорнай работы мала. He ў найлепшы вы час прыехалі – цяпер тут іншаземцаў ня надта любяць, наадварот… Палітыка такая. Таму гэтыя ў порце й лямантавалі: «Дахаты паедзем!» А за што яны паедуць? Але вы не хвалюйцеся. Спадзяюся, у вас ёсьць нейкія сродкі на першы час? Ну і выдатна. Жыць можаце пакуль што ў мяне…

      – Дзякуй, вядома… Вялікі дзякуй. Але, можа, я ўсё-ткі ў гатэль… Вы і так для мяне сёньня столькі зрабілі…

      – Кіньце, які гатэль! У мяне месца хопіць. Будзеце мне за кампанію… Толькі ў мяне ёсьць да вас адна просьба, – дадаў ён пасьля кароткага роздуму.

      – Якая? – зь недаверам зірнуў на яго Паскевіч.

      Мялешка крыху завагаўся.

      – Ведаеце, вельмі мне той ваш удар спадабаўся! – натхнёна прызнаўся ён. – Зьнізу, у сківіцу, ды яшчэ левай рукой – вельмі разумна, і добра выканана! Вы, часам, боксам раней не займаліся? Шкада… 3 такім талентам вы азалаціцца б маглі! Але я заўжды кажу: пачынаць ніколі ня позна! Можа, зойдзеце са мною на трэнінг у клюб? Я вас гаспадару прадстаўлю. Ну што вам губляць? Прынамсі, паспрабуеце… Можа, з часам і для вас знойдзецца праца… Га?

      – Згода, – паціснуў плячыма Паскевіч. – А калі гэты… трэнінг?

      – Заўтра раніцай. Але спачатку – бой!

      3

      Як і прадказваў Мялешка, матч скончыўся ягоным зьбіцьцём. Эль Раб'ёсо адным ударам паклаў яго ў шостым раўндзе – некаторым здалося, што ажно непраўдападобна лёгка. Паскевіч ня здолеў доўга вытрымліваць шалёнага рыку абуранага натоўпу (мабыць, ён нагадаў яму ці то негасьціннае прывітаньне ў порце, ці то штосьці нашмат больш даўняе), таму выйшаў на паветра, запаліць. На вуліцы было ўжо ня горача, a па-лагоднаму цёпла. Па шырокім асьветленым праспэкце перад будынкам «Арэны» праплывала мноства зіхоткіх машын, па ходніках сям-там ішлі парамі прыгожа апранутыя смуглявыя людзі, што сакаталі на незразумелай, але мілагучнай мове, з адкрытых тэрасаў рэстарацый чулася музыка. Места Паскевічу падабалася, і нават тутэйшыя цыгарэты неяк асабліва яму смакавалі..

      – А во дзе ён! – гукнуў яго яшчэ расчырванелы, але ўжо напарфумаваны пасьля душу Мялешка. – Ты дзе хаваесься, зямеля? Куды зьнік? Бой хоць бачылі?

      – Урыўкамі… – паціснуў плячыма Паскевіч. – Яны так крычалі…

      – Незадаволеныя! Ну ясна: я ж вам казаў, усе паставілі на мяне… А скулу ім у бок! Прайграваць таксама трэба ўмець. A то мне гаспадар ужо хутка зусім плаціць перастане, калі ўвесь час буду выйграваць… Сёньня на матчы ўсе тутэйшыя знакамітасьці былі – шкада, што я не пасьпеў вам нікога паказаць… Ды нічога, яшчэ пасьпеем. Заўтра будзе вечарына нейкага там іхнага Зьвязу Патрыётаў, казаў Галавач, ці чаго, там нібыта павінны быць усе нашы… Уф, намучыўся я зь ім, з гэтым Раб'ёсо! Але галоўнае СКАЧАТЬ