Название: Ліст, знойдзены на папялішчы (зборнік)
Автор: Макс Шчур
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-83-927771-1-3
isbn:
Адзін з нападнікаў, узяты двухмэтровым чалавекам за каўнер, адразу перастаў тузацца й бездапаможна прахрыпеў:
– Прабачце… Я ня ведаў, што ён ваш сваяк, сэнёр Мялешка…
Усе тыя гарланы з чырвонымі сьцягамі, што трымаліся ад сцэны наводдаль, зарагаталі як адзін:
– Бач ты яго… Сэнёр Мялешка… Які ён табе сэнёр? Taxi сама беларус, як і ты…
2
– Дык як вас зваць? – спытаўся Мялешка ў новапрыбылага, што, адышоўшыся ўбок, абтрусваў з разадранага на рукаве сьпінжаку рэшту пылу.
– Паскевіч, – адказаў той. Зь першага погляду Мялешка зрабіў выснову, што ягонаму ўратаванцу – гадоў сорак, ня меней, таму як старэйшы ён мусіў пачувацца ў сваёй цяперашняй сытуацыі досыць няёмка. – Скажыце… Чаму вы за мяне заступіліся?
– Чаму? – зьдзівіўся Мялешка. – А вы б за мяне не заступіліся? Вы былі адзін, іх чацьвёра… Пашанцавала вам, што я там выпадкова апынуўся. Ад няма чаго рабіць, калі шчыра. Балазе, вольнага часу цяпер хапае… На сваіх, так сказаць, вырашыў паглядзець – што за людзі… Пайду, думаю, зірну: землякі ж! Мясцовыя кажуць: адтуль, маўляў, цяпер едуць спрэс паліцаі, калябаранты, фашысты… Уяўляеце, мы тут у сваёй Аргентыне ніколі жывога фашыста ня бачылі! Вы не фашыст, часам? Жартую, жартую… Есьці, дарэчы, хочаце?
Паскевіч паціснуў плячыма.
– He адмовіўся б…
– To хадземце да аднаго знаёмага фашыста… даруйце, італьянца. Тут побач у яго рэстарацыя. Запрашаю вас на піццу…
– Ну, не хацелася б адразу па прыезьдзе напівацца… A вось пад'есьці…
Мялешка зарагатаў.
Рэстарацыя была сапраўды побач, і праз хвілінаў дзесяць ён ужо мог з задавальненьнем назіраць, як згаладалы суайчыньнік прагна, але бязгучна сіляе мінэстру ў чаканьні спагецці, якім ён урэшце аддаў перавагу перад ляпёшкаю з падазронаю назвай.
– Смачна?
– Угу, – прамыкаў Паскевіч і адклаў яшчэ мокрую лыжку на кавалак белага хлеба, не наважыўшыся яе аблізаць. Ягоныя закарэлыя пальцы крыху трымцелі.
– Доўга ехалі? – амаль ласкава запытаўся Мялешка.
– Ня тое слова. Я ўжо думаў, ніколі не даплывем. Тры тыдні. Сядалі ў Лівярпулі. Заходзілі ў Санцягу, у гэта… у Сам-Паўлу. Я ўжо там і выходзіць зьбіраўся…
– Ну-ну… I я там спыняўся па дарозе. Ажно ня верыцца! Колькі часу прайшло…
– А вы – даўно прыехалі? – запытаўся Паскевіч, жуючы мокры хлеб.
– Я? Адзінаццаць гадоў таму, у трыццаць пятым. Смаркач яшчэ быў дваццацігадовы…
– Малады… – пахітаў галавой Паскевіч, нібы не ўхваляючы ягонага ўчынку.
Мялешка пасьміхнуўся.
– I дурны. Усе так кажуць – ну, хай сабе… Затое з усіх нашых аргентынцаў я тут самы старэйшы – за выключэньнем Бяляцкага… Я вас зь ім як-небудзь пазнаёмлю… Уцёк, СКАЧАТЬ