Название: Ліст, знойдзены на папялішчы (зборнік)
Автор: Макс Шчур
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-83-927771-1-3
isbn:
Чым бліжэй быў канец вячэры, тым большы жах нарастаў у ягоных вачох. Абасраўся па самыя вушы ад уласнай сьмеласьці, падумала я. Вось такія яны ўсе. Пэўне ж, ён ведаў, што ня можа проста так са мной разьвітацца, але запрасіць мяне да сябе таксама не наважваўся. Калі б ён на нешта прынамсі намякнуў, далейшае не было б такой ужо праблемай, не дарэмна ж віно пілі, аднак ён так нічога й не сказаў, нават не спытаўся, дзе я жыву – пагатоў, з кім. Проста пасадзіў мяне на трамвай і разьвітаўся, сказаўшы, што спадзяецца ўбачыцца яшчэ. Дзівак. Толькі сорам быў перад дзяўчатамі: не было нават чаго распавесьці.
Пасьля гэтага ён на некалькі тыдняў кудысьці зьнік. Я ўжо баялася, каб зь ім, крый бог, чаго ня здарылася. Можа, захварэў, альбо некуды пераехаў. Можа, вярнуўся да сябе на радзіму, ці яшчэ што. А вось з кім што здарылася, дык гэта са мной. Спачатку кавярню зачынілі на рэканструкцыю, а неўзабаве дзеўкі даведаліся, што нашую фірму набылі італьянцы. Я так і адчувала, што новыя гаспадары не захочуць пакінуць мяне на працы. Хаця на ўсе пытаньні тэста я адказала, здаецца, слушна. Дзяўчаты потым казалі, нібыта новаму кадравіку не спадабаліся мае вочы. У яе, маўляў, вочы падманшчыцы. Сама сабе галава: кажа зусім ня тое, што думае. Ну й трасца з вамі. He хапала яшчэ, каб мне на працы забаранялі думаць, што закарціць. Карацей, мяне звольнілі. Але рэкамэндацыю напісалі добрую, як вядзецца. Неўзабаве я знайшла іншую працу, у сваім мікрараёне, ня ў цэнтры. Плацілі там меней, але ўсё адно ж гэтак лепей, чым жыць на сацыяльную дапамогу.
Калі праз паўгоду мяне ўрэшце пусьцілі ў адпачынак, я зайшла да дзяўчат, якія засталіся працаваць у кавярні, у адведкі. Хай сабе гаманіць нам зь імі асабліва пра што не было, але ўсё-ткі – патрэба ёсьць патрэба. На тое ж мы й бабы, хіба не.
Дзеўкі распавядалі аб усім: пра новыя парадкі, новага шэфа, новых кліентаў. Пад канец зайшла гутарка і пра таго дзівака. «А ведаеш, ён пра цябе пытаўся», паведаміла Ядзя такім тонам, быццам гэта было штосьці значнае. «I што?», кажу, не выдаючы цікаўнасьці. «Ды так, нічога», усьміхнулася Ядзя. «Тыдні праз два пасьля таго, як ты сышла, ён тут зьявіўся. А ў нас якраз пасьля рамонту зьмянілі сталы, надпісы, фарбы, кошты, карову паставілі ў рог – сама бачыш. Ну, ён на гэта ўсё глядзіць – і стаіць, нібы вачом ня можа паверыць. Услупянеў, кшталту. Я яму кажу – што вы будзеце? а ён маўчыць, быццам аглух. Потым нарэшце пытаецца: скажэце, а дзе знаходзіцца кавярня такая й такая? Нашая, паціпу, толькі былая. Мне ажно сьмешна зрабілася. Кажу – нідзе. Няма такой кавярні. Гляджу, а ў яго ўваччу – сьлёзы. Адным словам, уломак. Як няма? кажа. Так, кажу. Раней была, а цяпер няма. Ён такі: але ж вы памятаеце, вы там працавалі? Працавала, кажу. Тады вы павінны ведаць Веру… Ну, ведаю, кажу. I дзе яна? пытаецца. Я яму: яна тут больш не працуе. Ён такі: ня можа быць – я хацеў яе ў кіно запрасіць… Ну ці ня ўломак? Кажуць, пасьля гэтага ён з глудзу і зьехаў. Цяпер ужо канчаткова. Дарэчы, вунь ён!» – і Ядзя паказала пальцам за вакно: там корпаўся СКАЧАТЬ