Название: Ліст, знойдзены на папялішчы (зборнік)
Автор: Макс Шчур
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-83-927771-1-3
isbn:
Мяркуйце самі – на жаль, паводле майго нягеглага вольнага перакладу:
Русалачка, ці не памру?
Штось падымаецца ўгару.
He буржуазная адрыжка —
Мая паўстала качарыжка!
Гэты верш адразу зацікавіў мяне, апрача тэматыкі, і пэўнай «інтэртэкстуальнасьцю»: радком «Uboha rusalko bleda» пачынаецца і славутая арыя Вадзяніка з опэры Дворжака «Русалка» – то бок коміка тут яшчэ ў тым, што аўтарка сьцябецца з нацыянальнай сьвятыні. Зрэшты, не яна першая: геніяльны вэрсыфікатар Іржы Гаек Крхоўскі, адзін зь нешматлікіх паэтаў чэскага андэграўнду, якія на пачатку 90-х трапілі нават у школьныя падручнікі, таксама недзе цытуе гэты радок. Цяпер я разумею, што менавіта ён быўузорам для нашай паэткі – у ёй, як і ў Крхоўскім, мяне вабіла менавіта спалучэньне пэўнай вытанчанасьці з разьняволенасьцю й па сутнасьці «мужчынскім» натуралізмам.
Змоўніцкая блізкасьць, якая ўзьнікае між аўтарам і чытачом падчас гутаркі на эратычныя тэмы, у маім выпадку была яшчэ больш інтымнай з прычыны таго, што аўтар быў дзяўчынай. Я зайздросьціў ейнай адвазе й простаму майстэрству, зь якім яна выкладалася на муры, нястомна шукаючы рыфмы й словы, каб даць выхад празьмернай энэргіі свайго яшчэ здаровага й неспрактыкаванага цела:
Трахацца б мне, трахацца,
Толькі дзе ўзяць хлопца?
Думала расплакацца,
Ды зьявіўся Росьця.
Удзень ябліся і ўначы —
Сябрук прыйшоў дапамагчы.
Боская штука, групавуха:
3 хлапцамі, бабы – весялуха…
На мурох прыпынку піша ня толькі яна – ёсьць там, зразумела, і іншыя аўтары. Напрыклад, ужо згаданыя графітысты, якія ў вольны ад скейтбордынгу час трэніруюцца ў пошуках свайго «почырку». У яе таксама ёсьць свой почырк – у абодвух сэнсах слова. Я адразу навучыўся адрозьніваць яго ад стылю іншых вершатворцаў – хлапцоў, якія імкнуцца яе нападабняць. Паэтку нельга зблытаць ні з кім:
Матка сварыцца з дачушкай:
Як нядзелі сьвяткавацца?
Лепей зь печанаю гускай,
Ці мо – з чэлесам у срацы?
На вёсцы, дзе «печаная гуска» разам з наведваньнем касьцёлу зьяўляецца неад'емным атрыбутам усеабдымнай нядзельнай нудоты, гэтыя зьдзеклівыя радкі гучалі для мяне як адчайны маніфэст грамадзянскага непадпарадкаваньня бязьмежнай вакольнай тупасьці. Я быў, бадай, адзіным, хто шчыра радаваўся, калі на бруднай сьцяне з-пад ейнага пяра (ці хутчэй флямастэра) зрэдчас нечакана зьяўлялася штосьці новае.
Уласна, пра тое, што гэта паэтка, а не паэт, я даведаўся не адразу – пасьля таго, як прачытаў наступнае прызнаньне:
Цябе кахаць прычынаў столькі ўсякіх,
Ды толькі я – чаму? – табе да сракі.
Шмат рэчаў ёсьць, якіх я не люблю,
Ды ад цябе й дзеля СКАЧАТЬ