Название: Мастак. Да 200-годдзя з дня нараджэння Тараса Шаўчэнкі (зборнік)
Автор: Тарас Шаўчэнка
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Биографии и Мемуары
isbn: 978-985-7089-31-4
isbn:
Здавалася б, пры такіх гістарычных абставінах, – калі гаворка ішла не пра пагрозу страты тых ці іншых элементаў самабытнасці, нарэшце мінучых, а пра пагрозу страты самога нацыянальнага быцця, – Шаўчэнка мусіў бы дакараць усякую «чужыну». На самай справе ўсё наадварот: у Шаўчэнкі толькі ў раннюю пару знойдзем вострыя выпады супраць «немцаў», ды і то ў зусім іншым кантэксце: так бы мовіць, у ахоўным, абаронным значэнні, а не ў наступальным, агрэсіўным. Ён зусім не збіраецца павучаць «немцаў», Захад, папракаць іх тым, што яны ідуць «памылковым» шляхам, або хваліцца перавагамі сваёй большай, праваслаўнай, жыватворнай крыніцы. Шаўчэнка толькі (верагодна, не без уплыву Шафарыка і наогул чэшскіх і славацкіх славістаў і панславістаў, а можа, і рускіх славянафілаў) у 40-я гады падкрэслівае прыкрую ролю германскай экспансіі ў гісторыі славянства, кажа пра яе з горыччу, часам атаясамліваючы «немца» з чужынцам наогул (у Расіі на працягу стагоддзяў «немцамі» называлі ўсякага замежніка і іншамоўца; збольшага такое словаўжыванне прыжылося і ва Украіне), далучаючы эмоцыі, звязаныя з антыславянскай дзейнасцю езуітаў, Ватыкан… З другога ж боку, Шаўчэнкаў сарказм супраць «дробнага немца», «мудрага немца» і інш. абумоўлены таксама прывілеяваным становішчам, якое аказвалася рускімі царамі нямецкаму элементу ў Расіі і Украіне («І на Сечы мудры немец ужо бульбу садзіць»), нямецкім – у значнай ступені – характарам расійскай бюракратыі, нарэшце, празмерным захапленнем «землякоў» нямецкай ідэалістычнай філасофіяй, схільнасцю трактаваць сваю гісторыю і свой народ на яе манер.
Дарэчы, у пасланні «І мертвим, і живим…» ён высмейвае рабскае капіраванне «нямецкага паказу» нашай гісторыі ў кантэксце мовы менавіта пра славянафілаў. Ці выпадкова гэта? Насмешкі з немца далі нагоду вінаваціць Шаўчэнку калі не ў ксенафобіі, дык у нечым блізкім да яе. У такім духу часам выказваўся Драгаманаў. Пэўна, гэта не так; можна казаць хіба што пра некаторую недакладнасць асобных Шаўчэнкавых выказванняў на гэты прадмет. І трэба нагадаць, што пасля 40-х гадоў філіпікі такога роду знікаюць з паэзіі Шаўчэнкі раз і назаўжды, саступаючы месца іншым матывам. А ў аповесці «Художник» чытаем: «Вы заўважаеце, што ўсе мае знаёмыя – немцы. Але якія выдатныя немцы! Я проста закаханы ў гэтых немцаў».[15]
Драгаманаў (а пад яго ўплывам часткова і Франко) іранізаваў з нагоды вядомых яго слоў пра «сваю мудрасць» («Калі б вучыліся, як трэба, і мудрасць бы была свая»). Уласна, больш за ўсё менавіта тут ён і бачыў адыходжанне, хоць і эпізадычнае, ад агульначалавечага ідэалу. Але самі па сабе словы Шаўчэнкі не даюць падставы для такога тлумачэння. Толькі ўспрымаючы іх не ва ўласным сэнсе, а ў агульным патоку славянафільскіх фраз супраць чужой навукі, змешваючы адно з іншым, можна зразумець іх як адмаўленне еўрапейскай адукацыі і апалогію дамаросласці. Паэт жа сцвярджаў неабходнасць самастойнага мыслення, падрыхтаванага СКАЧАТЬ
15
Шевченко Т. Г. Повне зібрання творів: у 6 т. – К., 1963. – Т. 4. – С. 190.