Мастак. Да 200-годдзя з дня нараджэння Тараса Шаўчэнкі (зборнік). Тарас Шаўчэнка
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Мастак. Да 200-годдзя з дня нараджэння Тараса Шаўчэнкі (зборнік) - Тарас Шаўчэнка страница 19

СКАЧАТЬ глыбока інтымнай. Рэлігійныя перакананні знаёмых самі па сабе яго не цікавілі, сярод яго прыяцеляў былі людзі розных веравызнанняў. І для свайго атачэння ён ніколі не ствараў і ценю нейкага бар’ера рэлігійна-сакральнага парадку. (А. Казачкоўскі, напрыклад, распавядае, як вольна і шчыра меў зносіны ён з габрэямі ці як немец-пратэстант у захапленні назваў яго «бацькам», і менавіта з яго вуснаў і атрымалася гэта найменне, што потым замацавалася за ім ва ўкраінскім народзе.[19]) Любое ўвязванне веры з нейкімі стратэгіямі, нацыянальна-палітычнымі прэтэнзіямі, сусветнымі місійнымі імкненнямі, з прымусам і стаднасцю яму чужое і непрымальнае. А афіцыйнае праваслаўе ў Расіі было казённай, абавязковай, гвалтоўнай рэлігіяй, паслухмянай служанкай улады. (Дарэчы, у тых жа ўспамінах А. Казачкоўскага, як паведамляў Драгаманаў, была выкрасленая цэнзурай згадка пра тое, што Шаўчэнка хваліў пратэстанцкую веру і асуджаў «праваславаў» за пакорлівасць перад начальствам і гаспадарамі.[20]) Шаўчэнка справядліва бачыў у праваслаўнай, казённай царкве духоўнага турэмшчыка ад царызму, сімвал ілжывасці рэжыму. Адсюль яго сарказм, грэбаванне, гнеў і смех, іронія:

      …Дый далі гарачых

      Недабіткам праваслаўным,

      А тыя – у плачы;

      Гудуць-вішчаць; ды як раўнуць:

      «Гуляе бацюшка, пара!..

      Ура!.. ура!.. ура!.. ура…»

      …Пад світанне

      Скрозь усё паснула,

      Праваслаўныя пад стогны

      На падлозе стылі

      Ды за бацюшку праз сон

      Госпада малілі.

      На Шаўчэнкавае стаўленне да праваслаўя ўплывала і разуменне той вялікай ролі, якую царкве адводзіў царызм у сваёй палітыцы русіфікацыі Украіны і іншых народаў. Шаўчэнка не прымаў афіцыйнае праваслаўе і як ідэалагічны падмурак царскага дэспатызму, і як прыладу духоўнага прыгнёту не толькі рускага народа, але й «іншаверцаў», адзначаў ролю, якая яму была адведзена ў каланіяльнай палітыцы царызму. Так, праплываючы міма горада Чабаксары, ён запісвае ў дзённіку свае ўражанні (17 верасня 1857 года): «Если не больше, так по крайней мере наполовину будет в нем домов и церквей. И все старинной московской архитектуры. Для кого и для чего они построены? Для чувашей? Нет, для православия. Главный узел московской старой внутренней политики – православие. Неудобозабываемый Тормоз по глупости своей хотел затянуть этот ослабевший узел и перетянул. Он теперь на одном волосе держится».

      Палітычнае, ідэалагічнае непрыманне афіцыйнай царквы ўзмацнялася ў Шаўчэнкі маральнай і эстэтычнай агідай – да безгустоўшчыны, фарысейства, крывадушнасці.

      Шаўчэнка зыходзіў з маральных запаведзяў хрысціянства, паколькі ў іх адлюстраваны агульначалавечы маральны пачатак. Але і не абмяжоўваецца адным толькі ўказаннем на неадпаведнасць сацыяльнай і жыццёвай практыкі панства гэтым маральным пачаткам, ён ідзе далей і кажа пра тое, што хрысціянства стала гаспадарам усяго толькі зручным прыкрыццём для эксплуатацыі СКАЧАТЬ



<p>19</p>

Спогади про Тараса Шевченка. – С. 77.

<p>20</p>

Драгоманов М. П. Літературно-публіцистичні праці. – Т. 2. – С. 47.