Мастак. Да 200-годдзя з дня нараджэння Тараса Шаўчэнкі (зборнік). Тарас Шаўчэнка
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Мастак. Да 200-годдзя з дня нараджэння Тараса Шаўчэнкі (зборнік) - Тарас Шаўчэнка страница 15

СКАЧАТЬ была гістарычным звяном паміж палітыкай Кацярыны ІІ, якая ставіла сваёй мэтай «выкараніць» ва ўкраінцаў і іншых народаў імперыі «розніцу» і «развратное мнение, по коему почитают себя народом, от здешнего отличным» (а галоўнае – «легчайшими способами привести к тому, чтоб оне обрусели и перестали бы глядеть, как волки в лесу»[13]), – і палітыкай трох апошніх расійскіх манархаў з іх няспыннай барацьбой супраць партыкулярызму, месніцтва, сепаратызму і мазепінства, як называўся ўсялякі ўкраінскі рух.

      У гісторыі падаўлення царызмам украінскіх рухаў выкрыццё і разгром Кірыла-Мяфодзіеўскага брацтва – адна з найважнейшых падзей, з найаддаленымі наступствамі. Была спынена хваля нацыянальнага адраджэння, што абяцала стаць высокай і магутнай. Была ў зародку прыдушана, пакарана і рассеяна маладая таленавітая нацыянальная інтэлігенцыя і на дзесяцігоддзі затрымана яе фарміраванне ў далейшым.

      Шаўчэнка «сочинял стихи на малороссийском языке самого возмутительного содержания, – пісаў у сваіх вывадах Мікалаю І шэф жандармаў, начальнік ІІІ аддзялення граф А. Ф. Арлоў. – В них он выражал плач о мнимом порабощении и бедствиях Украины, то возглашал о славе гетманского правления и прежней вольнице козачества, то с невероятной дерзостью изливал клеветы и желчь на особ императорского дома (…) Шевченко приобрел между друзьями своими славу знаменитого малороссийского писателя, а потому стихи его вдвойне вредны и опасны. С любимыми стихами в Малороссии могли посеяться и впоследствии укорениться мысли о мнимом блаженстве времен гетьманщины, о счастии возвратить эти времена и о возможности Украйне существовать в виде отдельного государства».[14]

      Як вядома, следства не даказала членства Шаўчэнкі ў КірылаМяфодзіеўскім брацтве. Але арэол яго паэзіі асвятляў і дзейнасць братоў, і само імя брацтва, а таксама павялічваў яго небяспечнасць у вачах урада.

      5 красавіка 1847 года Шаўчэнка быў арыштаваны. Знаходзячыся ў каземаце ІІІ аддзялення, паміж допытамі, паэт напісаў 13 вершаў, якія пасля аб’яднаў назвай «В казематі». 30 мая кірыла-мефодзіеўцам абвясцілі прысуд. На рашэнні ІІІ аддзялення, якое тычылася Шаўчэнкі, Мікалай І уласнаручна вывеў: «Под строжайший надзор и с запрещением писать и рисовать». Паэт быў адпраўлены ў Арэнбург. Там і пачалася ссылка ўкраінскага генія. Гэта была не дзесяцігадовая палітычная эміграцыя, як, скажам, у Гюго, а салдацкая катарга.

      Казарма, бязводная прыкаспійская пустыня, салдацкая муштра і эпізадычныя запісы алоўкам употай: паколькі ж – забарона пісаць і маляваць, адчуванне поўнай забытасці, цяжкія пакуты душы ад немагчымасці абудзіць заснулую, здавалася, радзіму. Не, не параўнаць Шаўчэнкавую катаргу ні з выгнанніцтвам Гюго, ні са ссылкай Авідзія, хоць і тое і другое таксама трагедыя. То-бок: іх не выпадае не параўноўваць, але з гэтага параўнання, нікому не ў папрок, відаць, наколькі цяжэй быў лёс украінскага паэта, і шмат у чым менавіта таму, што ён быў украінскі паэт і караўся не толькі за сябе, а і за свой народ, за «віну» СКАЧАТЬ



<p>13</p>

Соловьев С. М. История России с древнейших времен / Изд. товарищества «Общественная польза». – СПб., 1895. – Кн. 6. – Т. 26. – С. 30.

<p>14</p>

Кирило-Мефодіївське товариство: у 3 т. – К., 1990. – Т. 1. – С. 67.