Название: Мастак. Да 200-годдзя з дня нараджэння Тараса Шаўчэнкі (зборнік)
Автор: Тарас Шаўчэнка
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Биографии и Мемуары
isbn: 978-985-7089-31-4
isbn:
Як вядома, галоўны праграмны дакумент Кірыла-Мяфодзіеўскага брацтва – «Кніга быцця ўкраінскага народа». Нагадваючы «Кнігі народа польскага і пілігрымства польскага» А. Міцкевіча і пазначаная іхнім уплывам, яна ёсць, аднак, цалкам самастойным дакументам нацыянальна-палітычнай думкі. Некаторыя даследчыкі прыпісвалі яе аўтарства Т. Шаўчэнку, але большасць лічыць, што напісаў яе Кастамараў (як ён сам і казаў на следстве), магчыма, не без удзелу іншых братоў (адносна формы і меры гэтага ўдзелу існуюць розныя здагадкі) і не без уплыву Шаўчэнкі на асобныя моманты зместу.
Ва ўсякім выпадку, разам з думкамі, блізкімі да тыповых славянафільскіх клішэ (ідэалізацыя «славянскага племя», яго мінулага; апоры на хрысціянства, але, праўда, без узвышэння праваслаўя над каталіцызмам і пратэстанцтвам і з вяртаннем яму, маўляў, першапачатковага людскі-справядлівага зместу, перакручанага панамі і вышэйшым духавенствам, – гэта тое, чаго не было ў славянафілаў), тут былі і ідэі, зусім нечуваныя для «класічнага» славянафільства, ідэі дэмакратычныя і аб’ектыўна рэвалюцыйныя па тых часах – блізкія Шаўчэнку або ўласна «шаўчэнкаўскія». Гэта ідэі сацыяльнай роўнасці і палітычнай волі, вострае асуджэнне самадзяржаўя і дваранства, эксплуатацыі, запрыгоньвання Украіны, словы гневу ў адрас Пятра І і Кацярыны ІІ за заняволенне Украіны і наогул на адрас царызму; пахвальная згадка пра дзекабрыстаў; ідэя федэратыўнай рэспублікі. Праслаўленне казацкай традыцыі таксама мела аб’ектыўна дэмакратычны і прагрэсіўны сэнс (нягледзячы на некаторую ідэалізацыю і ігнараванне сацыяльных супярэчнасцяў), – паколькі ўтрымлівала антыпрыгонніцкую накіраванасць (у прыватнасці, упартую барацьбу царызму супраць казацтва і ліквідацыю Запарожскай Сечы слушна тлумачана страхам перад духам волі народнай і тым, што Сеч і казацтва сталі апошняй апорай сіл, якія супрацьстаялі запрыгоньванню). У «Кнізе быцця ўкраінскага народа» з вялікай сілай і пафасам гучыць ідэя нацыянальнай і палітычнай суверэннасці Украіны. А будучая славянская федэрацыя мыслілася як братэрскае сужыццё народаў «непадзельна і нязмешвальна», гэта значыць без раз’яднання, але і без зліцця, без страты незалежнасці: у саюзе славянскім рэчаў паспалітых (рэспублік), без гаспадара і без халопа.
Гэтая праграма была адной з самых радыкальных у тагачаснай Еўропе і не мела сабе роўных у славянскім свеце.
Многа выказвалася здагадак аб тым, пад чыім уплывам зарадзіліся ў Шаўчэнкі думкі пра славянства: кірыла-мефодзіеўцаў; дзекабрыстаў; Міцкевіча, Ганкі, Калара, Шафарыка; рускіх славянафілаў ды т. п. Аднак у цэлым справа, мабыць, прасцей. Хіба ў вялікага паэта ідэі нараджаюцца толькі з прачытанага або пачутага, СКАЧАТЬ