Название: Мастак. Да 200-годдзя з дня нараджэння Тараса Шаўчэнкі (зборнік)
Автор: Тарас Шаўчэнка
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Биографии и Мемуары
isbn: 978-985-7089-31-4
isbn:
Таму цалкам заканамерна, што прыгон, паншчына – адна з галоўных тэм паэзіі Шаўчэнкі. Таму што запрыгоньванне, як і звязаны з ім нацыянальны прыгнёт, – самая вялікая бяда яго народа.
У 40-я і 50-я гады XІX стагоддзя ва ўсёй Расіі не было другога паэта, які так бескампрамісна, паслядоўна і смела кляйміў бы прыгоннае права і прыгоннікаў, паказваў увесь жах панскіх здзекаў з сялянства, усю нялюдскасць сістэмы ўласнасці на людзей.
Для Шаўчэнкі свет падзяліўся напалову: па адзін бок тыя «сіраціны», з якіх «залапленую світку… са шкурай здымаюць», а па другі – паны… «У срэбры і злаце, Як кабаны тоўстыя, ды яшчэ пузацей». Страшная карціна панскіх зладзействаў паўставала перад яго вачамі, прасветленымі вялікай любоўю да народа, умудронымі прыналежнасцю да ніжэйшых нізоў гэтага народа, вывастранымі суровай навукай – асабістым прыгонніцкім вопытам.
З усёй панскай пароды найагідным Шаўчэнку быў той тып пана, што «вальнадумнічае ў карчме» з мужыкамі. Не таму, вядома, што вальнадумнічае, і не таму, што ў карчме, і не таму, што з мужыкамі. А таму, што разумее па-аднаму, а робіць па-другому. Таму што мала яму драць шкуру з «братоў-аратых, недарэкаў», а трэба яшчэ пры гэтым і падмануць іх сваім «браталюбствам», прытупіць, прыспаць іхні натуральны недавер і варожасць да пана.
Сам жа Шаўчэнка, у пачатку 40-х гадоў перажыўшы кароткі перыяд надзеі на тое, што гарачым словам ісціны пашанцуе пераканаць «землякоў» пэўнага роду «абняць малодшага брата» (дарэчы, заклік не выпадковы, вельмі характэрны для таго часу і, магчыма, навеяны ідэямі і фразеалогіяй славянафільства), – перажыўшы гэтыя кароткачасовыя ілюзіі, больш ніколі не вяртаўся да іх, не верыў у прымірэнне паноў і сялян, узаемную згоду паміж імі, цвёрда зыходзіў з таго, што шчаслівае жыццё сялянства магчыма было б толькі тады,
Калі б не засталося
І следу панскага ва Ўкрайне.
Шаўчэнка некалькі дзён не дажыў да апублікавання маніфесту аб вызваленні сялян. Але, вядома, чуў пра яго, чакаў яго. Мабыць, ён бы і парадаваў яго: усё ж такі воля, – і засмуціў: не тая воля! Зрэшты, не будзем гадаць. Ведаем толькі, што ён думаў так, як народ, – значыць, і паставіўся б па-народнаму.
Яшчэ ў сярэдзіне 40-х гадоў, у той час, калі значная частка, калі не большасць, свабодалюбных грамадзян Расійскай імперыі не магла яшчэ казаць СКАЧАТЬ