Мастак. Да 200-годдзя з дня нараджэння Тараса Шаўчэнкі (зборнік). Тарас Шаўчэнка
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Мастак. Да 200-годдзя з дня нараджэння Тараса Шаўчэнкі (зборнік) - Тарас Шаўчэнка страница 18

СКАЧАТЬ у паэзіі Шаўчэнкі тэма славянскага яднання гучыць менш прыкметна, а пасля вяртання са ссылкі амаль не прасочваецца, хоць сама праблема славян цікавіла яго да апошніх гадоў жыцця, пра што сведчаць, у прыватнасці, і дзённікавыя запісы.

      Адным з эпізодаў канчатковага разрыву Шаўчэнкі са славянафіламі была яго адмова друкавацца ў іх газеце «Парус», першы нумар якой выйшаў 3 студзеня 1859 года. У саркастычным (у адрас славянафілаў), поўным глыбокіх алюзій лісце-адказе М. Максімовічу (менавіта ён ад імя рэдакцыі славянафільскай «Русской беседы» звяртаўся з адпаведнай прапановай) Шаўчэнка 22 лістапада 1858 года паказаў на два галоўныя моманты, якія раздзялялі яго са славянафіламі. Першы: іх нежаданне прызнаць украінскі народ асобным, самастойным народам, як і мову і літаратуру гэтага народа, спробы растварыць іх у «общерусскости», што цалкам супадала і з афіцыйнай палітыкай «обрусения», хоць і падавалася ў некалькі іншым славесным адзенні. (Шаўчэнка быў вельмі талерантны да нацыянальных пачуццяў кожнага чалавека, нават «перабольшанае» выяўлення патрыятызму ён успрымаў з разуменнем, пра што сведчаць яго водгукі аб некаторых тагачасных вершах А. Хамякова і Ф. Цютчава, – але на любую нацыянальную несправядлівасць, непавагу да іншай нацыі, у тым ліку і сваёй, рэагаваў востра.) Другі: грамадскае рэтраградства, якое ў абстаноўцы актывізацыі грамадскага жыцця і наспявання рэвалюцыйных настрояў пачало выяўляцца ў многіх са славянафілаў больш рэзка, чым раней. Менавіта Шаўчэнка меў на ўвазе, як вядома, скандальную гісторыю з артыкулам князя В. А. Чаркаскага «Некоторые общие черты будущего сельского управления» (часопіс «Сельское благоустройство». 1858. Ч. 9), дзе абаранялася права сельскай адміністрацыі на цялесныя пакаранні сялян; артыкул выклікаў абурэнне перадавой грамадскасці; І. Аксакаў жа, выдавец «Паруса», стаў на абарону свайго аднадумца-славянафіла.

      Яшчэ адно цікавае біяграфічнае супадзенне. У лістападзе 1858 года Шаўчэнка, Куліш, Кастамараў, Номіс і Марка Ваўчок паставілі свае подпісы пад вядомым пратэстам рускіх літаратараў супраць антысеміцкай выхадкі пецярбургскага часопіса «Иллюстрация». Акрамя таго, яны як прадстаўнікі літаратуры ўкраінскага народа ў адмысловым лісце выказалі свой погляд на гісторыю ўкраінска-габрэйскіх адносін і супрацьпаставілі прыкрым старонкам мінулага свой новы, гуманістычны погляд.

      Заключным акордам шматгадовай прамой і ўскоснай, свядомай і міжвольнай палемікі Шаўчэнкі з ідэалогіяй і грамадскай практыкай расійскага славянафільства стаў яго верш-памфлет з нагоды смерці вядомага рэакцыянера, пецярбургскага мітрапаліта Грыгорыя:

      Памёр муж рупны і свядомы.

      Не плачце ўслых сіроты, ўдовы,

      А ты, Аскочанскі, заплач,

      Як плача зранку ў лузе драч.

      І Хамякоў, Русі руплівец,

      Масквы з правінцыяй дбайлівец,

      Аб юбкаборцы горка плач.

      І ўся, о Русская беседа,

      Во глас единый исповедуй

      Свае грахі.

      І плач! і плач!

      У кароткай сатыры-эпіграме Шаўчэнка лаканічна і дакладна, з дзіўнай праніклівасцю вызначыў некаторыя галоўныя рэакцыйныя рысы славянафільства наогул і Хамякова СКАЧАТЬ