Название: Мастак. Да 200-годдзя з дня нараджэння Тараса Шаўчэнкі (зборнік)
Автор: Тарас Шаўчэнка
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Биографии и Мемуары
isbn: 978-985-7089-31-4
isbn:
…Людзі, людзі!
За скрыль гнілое каўбасы
У вас хоць маці папрасі,
Дык аддасце. Яно б нічога,
Калі – пра п’яніцу якога…
Балюча, крыўдна за людзей,
За тых юродзівых дзяцей!
Прачытайма яго палымяныя сатыры пра «цароў», цэлы цыкл высокага ідэйнага напружання твораў, галоўны матыў якіх: людзі самі сваім рабствам «заслужылі» сабе «цароў» і церпяць іх праз сваю подласць:
О людзі! Людзі-небаракі!
Нашто здаліся вам цары?
Нашто здаліся вам псары?
Усё ж вы людзі, не сабакі!
Тут ужо нацыянальная «самакрытыка» вырастае ў «крытыку» чалавецтва, а «нацыянальны сорам» уваходзіць у «агульначалавечы сорам».
Бязлітасны крытычны перагляд нацыянальнай гісторыі – адзін з галоўных матываў паэзіі Шаўчэнкі. Але адначасова Шаўчэнка падносіў сапраўды гераічныя старонкі ўкраінскай гісторыі і абараняў іх ад фальсіфікацыі, прэтэнзій і замахаў ворагаў, асабліва царызму, які спрадвечна ўкраінскае аб’яўляў сваім.
Любоў да айчыны ў Шаўчэнкі не сляпая і фанатычна дагодлівая, а відушчая і няўмольная; гэтая любоў не зацалоўвала раны і язвы, а выпальвала іх. Гэтая любоў была вольная ад часта ўласцівага рэпрэзентантам прыгнечаных, пакрыўджаных нацый кепскага тону прыліпчывасці, паддобрывання, клянчання і спецыфічнай занудлівасці беднага сваяка або «непрызнанага генія». Не, гэта была тая любоў, якая замацоўвала тон і пачуццё ўласнай годнасці. А чым вышэйшай і змястоўнейшай станавілася гэтая годнасць, тым больш драматычныя перажыванні адкрывала яна, бо ўсюды натыкалася на абразы і сустракала прыніжэнні; тым больш гнеўна абуралася яна сваімі супляменнікамі, бо бачыла іх неадчувальнасць да гонару, іх прыцярпеласць да знявагі; тым больш ненармальным і неверагодным, ганебна вар’яцкім выяўляўся агульнапрыняты «нармальны» парадак рэчаў, бо здаровы сэнс абывацеля-раба Шаўчэнка ўспрымаў як найподлую бязглуздзіцу, – і тым больш востра пякла яго туга па «вар’яцтву» высакароднасці, годнасці і гонару, «вар’яцтву» подзвігу, гэтая вечна надзённая туга («Юродивий»).
Вось чаму Шаўчэнка ў гісторыі свайго народа знаходзіў і ўслаўляў святое «вар’яцтва» подзвігу і сам ім быў. І сам увасабляў у сабе невыкараняльную творчую сілу свайго народа, само існаванне якога насуперак усім прароцтвам і прадпісанням і было тым «вар’яцтвам» гістарычнага подзвігу.
Вось чаму вера ва Украіну «аднаўлялася», як «аднаўлялася» ў простым людзе і сама не раз пахаваная, пакінутая панска-інтэлігенцкай «красою нацыі» Украіна.
Вось чаму, пры надзвычайнай драматычнай складанасці вобраза айчыны ў Шаўчэнкі, у якім супрацьборнічаюць такія палярныя і цяжкія эмоцыі і рэфлексіі, – гэты вобраз з’яўляецца адназначным, святым.
Пра Шаўчэнку не раз гаварылася, што ён адзін выратаваў цэлую нацыю. Тут СКАЧАТЬ