Мы – хлопцы жывучыя. Іван Сяркоў
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Мы – хлопцы жывучыя - Іван Сяркоў страница 9

Название: Мы – хлопцы жывучыя

Автор: Іван Сяркоў

Издательство: Электронная книгарня

Жанр: Детская проза

Серия:

isbn: 978-985-02-1159-0

isbn:

СКАЧАТЬ намагаючыся пазнаць, чые гэта такія музыкі. Не пазнала і разышлася зноў:

      – Каб яны веку не дажылі, гітлеры праклятыя, як яны прыцягнулі сюды гэтую хваробу. Каб у іх і на тым свеце так у вушах званіла, як звоняць гэтыя басякі. Каб ім так сатана абедню правіў. Толькі адных адагнала, на табе – другія прыйшлі званары. Ну пасяку я яго! На трэскі пасяку!

      I яна рашуча завярнулася ў бліндаж, мабыць, пайшла па сякеру. Яе агарод – яе і раяль. Пасячэ – і нічога не зробіш, хоць і вельмі шкада: такая бліскучая, такая акуратная рэч і так гучна іграе. Адзін ратунак – дзядзька Скок. Можа, ён і забароніць Брыдчысе рабіць з той скрыні трэскі. Усё-такі начальства.

      Скок усё яшчэ тупаў пад вярбой. Але цяпер сусед быў не ў гуморы: болей гадзіны стыў на золкім ветры, а парожняй машыны не трапілася. I тут мы яшчэ прычапіліся са сваёй скрыняй.

      – Ды няхай сячэ! – не вытрымаў Скок, а потым перадражніў: – Скрыня… скрыня…

      Мы пачалі маляваць у паветры рукамі, якое яно, тое чорнае за Брыдкавым свінушнікам, расказваць, якія там касцяныя дошчачкі.

      – Дык то ж піваніна ці спеваніна, як яго? – здагадаўся дзядзька і толькі цяпер схамянуўся: – Што? На трэскі?

      Праз мінуту ён ужо стаяў каля вайсковай падводы і маліўся перад вусатым ездавым.

      – Таварыш камандзір, а, таварыш камандзір, пасячэ дурная баба на трэскі. Ці ж яно есці просіць, мой татка? А мы яго мо ў школу б паставілі, а мо і клуб калі-небудзь у нас будзе. Вунь, бачыш, танцоры растуць.

      I вусач паслухаўся. Ці тут памагла дзядзькава «палітыка», ці тое, што Скок сказаў, якое ён начальства, ці прысутнасць такіх танцораў, як мы, – завярнуў ездавы коней.

      Пакуль мы прыехалі на Брыдкаў агарод, старая яшчэ не паспела пасеч скрыню. Праўда, яна ўжо стаяла з сякераю і пра нешта сама з сабою разважала. Скок, нягледзячы на сваю кульгавую нагу, проста выпырхнуў з калёс.

      – Ну, чаму не сячэш? – са злосцю спытаў ён. Брыдчыха ўздыхнула.

      – Рука не падымаецца, – адказала яна і кіўнула ў бок таго, што дзядзька называў «спеванінам». – Хоць і непатрэбшчына, а ты паглядзі, як зроблена. Грэх глуміць.

      Здагадаўшыся, чаго на яе агарод прыехала вайсковая падвода, старая аж узрадавалася:

      – Бярыце, бярыце, – велікадушна дазволіла яна, хоць у яе ніхто і не пытаў дазволу, – вязіце з вачэй далоў. Мне хоць ціха будзе. Хоць званары вось гэтыя перастануць званіць цэлымі днямі.

      А калі пачалі грузіць на калёсы, дык ужо нібы і пашкадавала:

      – Добрая ж такая рэч. Гэта ж каб умеў – такую шафку можна было б збіць або яшчэ што…

      Мы з Санькам думалі, што піяніна павязуць у школу, але Скок сказаў, быццам гэта ўсё адно, што кінуць на вуліцы: ні акон там, ні дзвярэй. У суседавай жа хаце і без піяніна няма дзе павярнуцца. Давялося зацягнуць у дрывотнік. Мы з Санькам ужо так памагалі згружаць з калёс, што мне аж палец прышчаміла. А калі ўсё было гатова і мы выбеглі з двара, на поплаве ўдарыла зенітная батарэя. Цікава было б хоць здалёк паглядзець, як там вядуць агонь, ды трэба ісці на луг па сена. У хляве стаіць галодны Буянчык.

СКАЧАТЬ