Мы – хлопцы жывучыя. Іван Сяркоў
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Мы – хлопцы жывучыя - Іван Сяркоў страница 12

Название: Мы – хлопцы жывучыя

Автор: Іван Сяркоў

Издательство: Электронная книгарня

Жанр: Детская проза

Серия:

isbn: 978-985-02-1159-0

isbn:

СКАЧАТЬ у яе прыгожа выходзіць, што я аж рот разявіў і тут жа ледзь не трапіў пад колы машыны. Грузавік, аб’язджаючы мае санкі, па восі зашыўся ў снег, рыкнуў усім сваім жалезным нутром, напусціў дыму і паехаў далей, а рэгуліроўшчыца наляцела на мяне.

      – Куды прэшся? Куды прэшся? Ану – звярні сваё кацяня! Ух ты – храбрая. Разышлася, як халодны самавар. Буянчык – ёй кацяня. Бачылі мы такіх. Усё гэта я хацеў ёй сказаць, але прамаўчаў, узяў жарабка за аброць і з’ехаў з дарогі ў снег.

      А машыны ідуць і ідуць, дзьмухаюць мне ў твар бензінавым чадам, замятаюць снежным пылам. Буянчык пужліва водзіць вушамі, быццам збіраецца ўпудзіцца.

      Не пяспела мінуць калона, як рэгуліроўшчыца падбегла да санак.

      – Ты што – аслеп? У цябе вочы павылазілі, жаўтароцік?

      I раптам, глянуўшы на доўгія дзядзькавы ногі, што тырчалі з-пад посцілкі, асеклася, заплюскала белымі ад інею вейкамі.

      – Бацька?

      Я быў сярдзіты на яе. Толькі што і кацяня, і жаўтароцік, а цяпер, бачыце, спачувае.

      – А табе што?

      Глянуў на дзядзьку – ці не згубілася шапка? – і цмокнуў на Буянчыка.

      На былым аэрадроме лётчыцкія дамы глядзяць пустымі праваламі акон. Скрозь праломы ў сценах відаць разбураныя лесвіцы; абгарэлыя жалезныя бэлькі пакурчыліся ў агні пажару. На цаглянай сцяне выведзена белай крэйдай: «Мин нет». Сярод руінаў на дроце гойдаюцца акасцянелыя споднікі і ручнікі: вымярзаюць пасля мыцця. Глядзі ты – нават тут, сярод гэтага халоднага камення, жывуць людзі!

      К вечару разгуляўся вецер. У полі цераз дарогу бягуць белыя ўспененыя ручаіны снегу. Мой жарабок зусім змардаваўся, спатыкаецца, як сляпы, спыняецца на кожным кроку, ужо двойчы падаў на пярэднія ногі. Заспее ноч, саб’ёмся з дарогі – тады бяда. Або замерзнем, або – ваўкі. Кажуць, што яны зараз гуляюць начамі і ў полі, і нават па сяле. Наша суседка Чмышыха, якую мы завём манашкай, сама бачыла. Ішла ўвечары з памінак, а ён стаіць насупраць Пёклінага пажарышча, свеціць вачамі. Потым павярнуўся і – трух-трух – пайшоў за агароды.

      Трывожна азірнуўшыся па баках, я хуценька адвязаў лейцы, зачапіў іх за капыл побач з аглобляй, перакінуў лямку цераз плячо і, упінаючыся штосілы, пайшоў побач з Буянчыкам. Няхай нашы ворагі не думаюць, што мы заплачам – не на тых нарваліся.

      – Но-о, малы, но-о! Бач ты яго! Тпр-ру! Тпр-ру!

      Ну, цяпер паскачам. I як гэта выйшла – розуму не дабяру. На ўзгорку санкі моцна кінула на ўхабіну, жарабок ірвануўся штосілы і… выскачыў з аглобляў. Каб яно ўсё гарам гарэла – гуж парваўся. Ды і не дзіва, калі ён з гнілой вяроўкі.

      Мае рукі як граблі. Я хукаю на адубелыя пальцы, пляскаю ў далоні, а вяроўкі не звязваюцца. Яны, быццам жалезныя, не хочуць гнуцца. А наўкол чыстае поле, вецер і замець. Ні начаваць мне тут, ні кідаць дзядзьку аднаго і бегчы ў сяло па падмогу. Не, трэба пачакаць, можа, хто будзе ісці ці ехаць. Няма чаго дарма жылы рваць, адпачну трошкі.

      Напяўшы на сябе посцілку, якой быў дагэтуль укрыты дзядзька Андрэй, я сеў на санкі. Цякуць цераз дарогу белыя ручаіны, СКАЧАТЬ