Мы – хлопцы жывучыя. Іван Сяркоў
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Мы – хлопцы жывучыя - Іван Сяркоў страница 13

Название: Мы – хлопцы жывучыя

Автор: Іван Сяркоў

Издательство: Электронная книгарня

Жанр: Детская проза

Серия:

isbn: 978-985-02-1159-0

isbn:

СКАЧАТЬ style="font-size:15px;">      – Жывы? – спытаў ён у салдата.

      – Жывы нягоднік, – адказаў той.

      Салдат хутка і спрытна звязаў гуж, запрог Буянчыка і звёў маю падводу з дарогі, каб можна было размінуцца з машынай.

      – Даедзе? – спытаў у салдата хмуры капітан.

      – Даедзе! – супакоіў той. – Тут блізка. А мне прыгразіў:

      – Глядзі ж, каб не садзіўся, а то павязуць цябе з тваім дзядзькам разам.

      Буксуючы ў сыпкім снезе, «санітарка» прасунулася міма, падміргнула чырвоным вокам стоп-сігнала і знікла ў густой мяцеліцы. Зноў кагосьці з падлюбцаў павезлі ў тыя баракі. Возяць і возяць – канца-краю не відаць.

      Андрэеву хату спалілі немцы. Цяпер цётка са сваімі малымі жыве ў залоўкі. Дзятвы, як і ў нас, поўная печ. Не паспеў я дзвярамі рыпнуць, як яны, нібы стрыжы, павысоўвалі галовы з-за коміна: у залоўкіных – чарнявыя, а ў цётчыных – нібы лён.

      Самы меншы цётчын, Коля, спытаў:

      – Ну што – прывёз бацьку?

      – Прывёз, – кіўнуў я і затупаў цяжкімі дзядзькавымі валёнкамі, каб абабіць снег.

      У печы лютуе полымя, яго доўгія языкі ажно скачуць у комін – гатуецца памінальны абед. Убачыўшы мяне, цётка кінула вілкі ў качарэжнік і пляснула рукамі:

      – А мой жа ты пляменнік дарагі, а мой жа ты хлопец залаты! Яна кінулася памагаць мне расшпільваць гузікі на світцы, якія з марозу чамусьці не хочуць расшпільвацца. Быццам апраўдваючыся, цётка гаворыць:

      – Набедаваўся гаротнік. Калі ж дзядзька гэты надумаўся паміраць у такое ліхалецце…

      I раптам зноў уголас:

      – Андрэйка, мой салавейка, на каго ж ты нас пакінуў?

      Тут і малыя на печы, быццам па камандзе, зараўлі ўсе разам, свае і залоўчыны. Сама залоўка, высокая і худая жанчына, пабегла на двор распрагаць Буянчыка. Чутно, як яна там таксама галосіць над братам. Толькі мая бабка цяпер ужо спакойная, строгая і разважлівая. Яна сядзіць каля ложка, дзе ў гарачцы кідаюцца двое Марыніных хлапчукоў, і гаворыць:

      – Кінь, Марына, сэрца рваць. І-і-іх, дзеўка, яшчэ нагалосішся. Пакуль прыйдуць бабы Андрэя прыбіраць, накармі лепей хлопца. I капні яму там у чарку таго, што капачам прыгатавала. Бачыш, як чалавек сцепаецца?

      Я ажно вушам сваім не веру – чалавек! Гэта нешта ў лесе вялікае здохла, што бабка назвала мяне чалавекам. Звычайна я для яе ідал, нячысцік і бязбацькавіч. А тут – чалавек.

      – Пі, дурны, пі,– прымушае мяне цётка. – Сагрэй нутро.

      У вачах паплыла хата. Кружыцца столь, міска з ячменным крупнікам на стале, кружыцца печ і цётка з віламі ў руках каля печы, кружыцца Багародзіца з лампадкай.

      – Еш, пляменнік, наядайся. Хочаш, яшчэ падалью. Ты не глядзі на іх, – ківае яна на прыціхлых дзяцей. – Яны не вымерхаліся.

      I мне зрабілася неяк лёгка і весела. А тут яшчэ цётка хваліць:

      – Ах ты, мужчынка наш! Ах ты, дзіцятка маё дарагое!

      Канечне, я такі: усё СКАЧАТЬ