Название: Мы – хлопцы жывучыя
Автор: Іван Сяркоў
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Детская проза
isbn: 978-985-02-1159-0
isbn:
– Што – не соладка?
Каб паддаць нам ахвоты, яна і сама, хоць і не кашляе, выпівае карэц-другі гаркаватага варыва, ды яшчэ і пацмоквае, быццам гэта ёй мёд.
– Піце, піце, не вычварайце – усё як рукой здыме.
Учора танкісты пачаставалі нас цукрам, і мы адразу ж яго згрызлі. Нам здаецца, што апошні дзень жывём. А вось калі б паслухаліся бабулі, падумалі пра заўтрашні дзень, то цяпер не моршчыліся б.
«Спеваніна»
Санька так надакучыў маёй бабцы, што яна ў свет ад яго сышла б. Не паспеем паснедаць, як ён свішча пад вокнамі. А потым, калі я доўга не выходжу, і сам з’яўляецца на парозе:
– Добры дзень.
А бабка яму:
– Сюды, руды, – хлеба дам, а ты, рыжы, пастой там. Даўно бачыліся.
Санька не крыўдзіцца на такую сустрэчу: ён да ўсяго прывык.
Сёння мой прыяцель прыйшоў раней звычайнага і – яшчэ з парога можна бачыць – з нейкай навіной. Па-змоўніцку плюснуўшы вокам, ён паклікаў мяне за печ, і мы зашапталіся. Так і ёсць – Санька знайшоў нешта нябачанае. Яно – чорнае, бліскучае і іграе. На Брыдкавым агародзе за свінушнікам стаіць.
Цяпер мне сысці з хаты – раз плюнуць. Стрыгунок выручае. Прывесці мы яго прывялі, а сена кот наплакаў. Вось бабка і ганяе мяне з мяшком на луг да стагоў. А пакуль той луг, усё сяло аббяжыш.
Выскачыўшы на вуліцу, мы падаліся на Брыдкаў агарод, але на паўдарозе спыніліся паглядзець, як буксуюць вайсковыя грузавікі. Недзе там, каля лесу, цераз Сож наведзена пераправа, і ад той пераправы на лузе, міма гарадзішча, а потым па нашым сяле ідуць і ідуць цяжка гружаныя машыны, з гарматамі на прычэпе і без гармат.
Коні аж выпростваюцца ў вазах: дарогу размясілі на цеста. Цераз яе можна перайсці толькі раніцай, калі замаразкі пакрыюць лужыны рыпучым лядком, а гразь возьмецца на сухрапы.
Самая вялікая лужына каля Скокавай хаты. Шафёры пераязджаюць яе з апаскай, высоўваючыся з кабіны, каб заглянуць пад колы. Машыны стогнуць на поўным газу, брызгаюць паначаплянымі на колы ланцугамі, тонуць па самыя восі, і здаецца, што яны не едуць, а плывуць. З-пад радыятараў разбягаюцца ў бакі густыя хвалі бруднай мешаніны вады з ільдом.
Мы з Санькам стаім і радуемся: во колькі ў нашых машын, во колькі ў нашых усяго! Праўда, таго танка, пра які пры немцах расказваў Буслікаў Косцік, таго танка, у якім усярэдзіне схавана яшчэ штук дзесяць танкетак, мы пакуль што не бачылі. Дык па нашай дарозе ён, можа, і не пройдзе, угрузне ў балоце, а то і зусім праваліцца пад зямлю. Дзіва, ці што, калі ён, мабыць, тысячу тон важыць?
Мы стаім і ўглядаемся ў твары салдат: можа, майго ці Санькавага бацьку ўбачым, можа – камісара, якога хаваў ад немцаў нябожчык дзед Мірон. Усё можа быць.
А салдаты на нас глядзяць. I не так, відаць, на нас, як на Санькаву шапку. Сям-там прапаленая ля вогнішчаў, сям-там падраная і па жывому, яна мае маляўнічы выгляд – быццам стог, раскалашмачаны бурай. Гэты стог увесь час налазіць Саньку на вочы, а той нястомна СКАЧАТЬ