Мы – хлопцы жывучыя. Іван Сяркоў
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Мы – хлопцы жывучыя - Іван Сяркоў страница 8

Название: Мы – хлопцы жывучыя

Автор: Іван Сяркоў

Издательство: Электронная книгарня

Жанр: Детская проза

Серия:

isbn: 978-985-02-1159-0

isbn:

СКАЧАТЬ старую школу, былую воласць, прывесці ў нейкі парадак. Так дзядзьку Скоку загадана. Кім загадана, сусед не сказаў. Але мы і самі здагадаліся: яшчэ вышэйшым за яго начальствам.

      I як толькі палутарка, ці «студабекер», прытарможвае перад лужынай, Скок жвава кульгае да кабіны і пачынае дудзець, нібы ў дудку:

      – Таварыш камандзір, таварыш камандзір! Тут бы пару палак прывезці, мой татка. Страху на дзве мінуты.

      Камандзірамі ён называе ўсіх, нягледзячы на тое, ёсць што на пагонах ці няма. Мы з Санькам пасмейваемся: старшыня сельсавета – і не можа адрозніць камандзіра ад радавога. А ён з нас дзіву даецца: выраслі, а розуму не вынеслі. Многа мы, ёлупні, разумеем – гэта ж для палітыкі.

      Толькі і «палітыка» Скоку не памагае. Якія там палкі, калі машына гружана снарадамі? Нельга – і баста. Але Скок не такі чалавек, каб адразу адступіць:

      – Ды што такое «нельга»? Нельга, мой татка, штаны цераз галаву надзець, а ўсё астатняе – абы захацеў.

      Яму зноў кажуць:

      – Не прасі, бацька, нельга.

      Толькі тады сусед згаджаецца. Ён і сам добра разумее, што тут «такое дзела», але ж спроба – не хвароба, і разводзіць рукамі:

      – Нельга дык нельга. Дайце хоць закурыць.

      Дарога апусцела, і нам з Санькам стаяць ужо не цікава, тым больш што за Брыдкавым свінушнікам нас чакае нейкая чорная бліскучая скрыня. I мы пашыбавалі далей.

      На ўсё нагледзеліся мы з Санькам за вайну – бачылі танкі, самалёты, гарматы розныя, кулямёты, а такой штукі бачыць не даводзілася. Стол – не стол, шафа – не шафа.

      – Можа, гэта той самы, як яго? Раяль? – выказаў здагадку Санька.

      Можа, і раяль.

      А можа, і не раяль. Але ўсё роўна рэч цікавая.

      Я кінуў мяшок, у якім яшчэ трэба было прынесці з лугу сена, змёў рукавом з бліскучага вечка снег і адчыніў. Вось дык яно!

      – Пайграем? – спытаў Санька і, доўга не думаючы, з усяе сілы ўрэзаў па белых касцяных дошчачках пяцярнёй. Я ажно ўздрыгнуў, так гучна атрымалася.

      – Блю-ю-м-м!

      З панурай Брыдкавай вярбы зляцела спалоханая варона і падалася далей ад нас, на балота.

      – Бля-я-м-м! – яшчэ мацней ударыў Санька другой рукой.

      Хто яго ведае, адкуль узялося гэтае дзіва на агародах нашай амаль дашчэнту спаленай вёскі, на агародах, перакапаных і так і наўскасяк траншэямі, пакрытых варонкамі ад снарадаў і мін.

      – Бом-м-м! – заракатала яно густым басам, нібы царкоўны звон.

      Мы з Санькам думаем так, што ў бліндажы, дзе цяпер жывуць Брыдкі, або ў іхняй хаце, пакуль яна была цэлая, сядзела нейкая важная нямецкая шышка. Салдат такую аграмадзіну з сабою цягаць не будзе: на плячах яе не панясеш. Тая шышка, мабыць, любіла музыку і вазіла гэтую скрыню з сабой, каб было не сумна, каб, настраляўшыся, можна было і пайграць. А можа, думала зацягнуць яе ў сваю Германію, ды прыпякло – і адцуралася. Хопіць з іх, найграліся – цяпер пайграем СКАЧАТЬ