Мы – хлопцы жывучыя. Іван Сяркоў
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Мы – хлопцы жывучыя - Іван Сяркоў страница 11

Название: Мы – хлопцы жывучыя

Автор: Іван Сяркоў

Издательство: Электронная книгарня

Жанр: Детская проза

Серия:

isbn: 978-985-02-1159-0

isbn:

СКАЧАТЬ стрыгунка; зрабіў яму невялікі хамуцік, прыладзіў да саматужных санак аглоблі, сена ношкі дзве пакладзе і вязе з лугу. Спачатку, праўда, жарабок брыкаўся, кідаўся ў бакі, падаў на калені. Цуглі ў зубы далі – змірыўся. Дзе ж ты дзенешся, калі трэба?

      Гледзячы, як жарабок аж выпростваецца ў вазку, сапе і макрэе, стары сам упрагаўся побач і ўсё ўздыхаў:

      – Малеча горкая. Гуляць бы табе яшчэ ды гуляць. Толькі што тут папішаш, калі вайна? Яна нікому ў зубы не глядзіць: ні малым, ні старым.

      Так, вайна не глядзіць. Вось дзед Мікалай хваліўся, што яго цяпер ніякая хвароба не возьме: перахварэў і сыпняком, і нейкай іспанкай яшчэ ў першую сусветную, пры цары. Але злёг і дзед. Другі тыдзень не вылазіць з зямлянкі. Калі б на нагах быў, можа, ён сам сёння паехаў бы. А так мне выпадае, я адзіны мужчына на ўсю радню.

      …Спіна і бакі Буянчыка ўзяліся інеем. Ад марозу зліпаецца ў носе. У дзядзькавай світцы і вялізных стаптаных валёнках я сяджу на абярэмку сена і цмокаю на жарабка. Па гладкай дарозе санкі бягуць ходка, затое на ўхабінах не конь цягне іх, а яны цягнуць за сабой каня. А на галалёдзе Буянчык бездапаможна коўзаецца, раскірэчваецца, увесь трымціць і часта дыхае, пускаючы з ноздраў клубы пары.

      Эх ты, стрыгунок Буянчык! Выходзіць, што дзедава была праўда. Не стаў ты баявым канём, не хадзіць табе, пэўна, у атакі, не таптаць ворагаў капытамі. Надзелі табе хамут да пары, не далі пагуляць і набрацца сілы. Дзедава праўда. Толькі ты не журыся, брат, – пераб’ёмся, перабядуем. Нам з табой абы да вясны, а там будзе сонца і шчаўе. Нам з табой абы бацька прыйшоў з вайны, а там не прападзём!

      Цётка казала, што ў горадзе трэба ехаць прама і прама па Савецкай, потым за базарам пераехаць на другую вуліцу і зноў – прама і прама. Няхай бы сама паспрабавала праехаць, калі то мінёры не пускаюць, то дарога завалена каменнем. Доўга мы з Буянчыкам блукалі па анямелым халодным горадзе, пакуль нейкі дзядзька не паказаў на ўскраіне шпітальныя баракі.

      У дашчанай будцы каля шпітальных варот паветра густое ад махорачнага дыму. Печка з жалезнай бочкі аж чырвоная. У гарачыні, прапахлай карболкай, прэюць людзі ў світках, ватоўках і шынялях. Хто з кашолкай, хто з торбачкай – прынеслі сваім перадачы. У кутку ціха плача жанчына. Ёй толькі што вярнулі праснак і бутэльку з малаком: таму, каму гэта перадавалі, болей нічога не трэба.

      На мой «добры дзень» ніхто не азваўся. Вясковы дзед у аблезлай шапцы растапырыў над печкай рукі, быццам хоча яе абняць, і спрачаецца з салдатам-інвалідам ці то з-за англічан, ці то з-за амерыканцаў, якія павінны былі адкрыць супраць Германіі нейкі другі фронт, ды ўсё не адкрываюць.

      – Іх Чэрчыль не дурны ў пекла лезці,– разважае дзядок-грамацей. – Ён на Іванавым гарбу хоча ў рай заехаць.

      А салдат скептычна ўсміхаецца:

      – Многа ты разумееш, дзед. Цяпер яны нідзе не дзенуцца, калі наша бярэ. Цяпер ім чакаць – не паласа.

      – Не разумею і не трэба, – пакрыўдзіўся стары. – Толькі я так скажу: абяцанкі-цацанкі…

      Салдат быў дзяжурным па шпітальнай прахадной. Даведаўшыся, чаго я прыехаў, ён неахвотна СКАЧАТЬ