Эдэм (зборнік). Франц Сіўко
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Эдэм (зборнік) - Франц Сіўко страница 18

Название: Эдэм (зборнік)

Автор: Франц Сіўко

Издательство: Электронная книгарня

Жанр: Зарубежная публицистика

Серия:

isbn: 978-985-02-1498-0

isbn:

СКАЧАТЬ з ягоных рук, шпурнула ў кут.

      – Доўга так! Што здарылася?

      – Сукі, як камень, – вінавата адказаў ён. – Ледзьве пассякаў.

      – Ніхто не бачыў?

      – Не… Піць хочацца.

      – На, папі.– Яна зачэрпнула з чыгуна варыва, падала хлопцу. Затым, пакуль ён піў, заліла прысак вадою, пайшла да выхаду.

      Фларыян нагнаў яе, абхапіў рукамі за плечы.

      – Не тут. – Яна саштурхнула ягоную нагу з парожка, аціраючы з вопраткі сажу, пайшла па сходах у спальню. Там распранулася, легла на ложак.

      Фларыян у нерашучасці таптаўся па той бок дзвярэй. Яна паднялася, падышла да праёма.

      – Хадзі,– гукнула ціха і, нібыта баючыся, што ён не пачуе, шарганула далонню па аўшаку.

      Але ён пачуў.

      Туфіля ўжо двойчы абвяшчала, што кілбасы зварыліся, і адмысловы Юдэлеў селядзец закалянеў па надрэзах, а Карольці ўсё не было. Людвік прапаноўваў сесці за стол без яе, але Пелагея не згадзілася: трэба пачакаць.

      Канстанцыя бавіла з Фларыянам час у вітальні за картамі ды каторы раз наракала на пустадомка, што ў нядзелю, пакуль былі на фэсце, абсек дрэва ў садзе.

      Неўзабаве з’явілася і Карольця. Лёгка саскочыла з вазка, паправіла на хаду капялюшык, успырхнула на ганак.

      Селі за стол.

      Людвік памкнуўся да штофіка, каб наліць, але Пелагея яго апярэдзіла. Сама адкаркавала штофы, сама наліла: з большага – мужу, Фларыяну і Канстанцыі, з меншага – сабе і Карольці. Свайго, аднак, не выпіла, употай, як толькі госці заняліся ежаю, выліла пад стол. Фларыян заўважыў тое, але змаўчаў. А калі дайшла чарга да другой чаркі, порстка падставіў сваю.

      – Мне таксама з гэтага.

      – З гэтага дык з гэтага. – Пелагея выліла рэшту Фларыяну, адставіла пусты штоф на падваконнік.

      І тут краем вока ўбачыла, як рука мужа слізганула пад сталом да Карольцінай. Хацела ляпнуць па ёй, але стрымалася: хай пацешацца.

      Вечар прайшоў удала. Праўда, крыху падпсавалі яго тутэйшымі песнямі мужчыны, але тое цягнулася нядоўга. Захмялелы Фларыян хутка некуды знік, спеўны хаўрус распаўся сам сабою.

      Развітваліся далёка за поўнач. Першая ад’ехала Канстанцыя.

      Людвік спрабаваў угаварыць Карольцю, каб засталася ўнаначкі, але тая адмовілася: баліць галава ды і ў школу заўтра. Дырэктар гэткі строгі – крый бог спазніцца.

      – Як хочаце, панна Карольця. – Людвік падсадзіў госцю ў вазок, вярнуўся да жонкі на ганак.

      – Дзе Фларыян? – спытала яна абыякава. – Спіць, ці што?

      – У лямус, мусіць, пайшоў,– адказаў ён.

      – Ну і няхай. – Пелагея махнула рукой, шырока, на ўвесь рот, пазяхнула.

      Яна спаўзла з ложка, хіснулася следам замужам. Людвік азірнуўся, няпэўна пераступіў з нагі на нагу, зрабіў крок назад. Ягоны шырокі, акаймаваны зверху шапкаю чарнявых валасоў твар раптам павузеў, выцягнуўся, ператварыўся ў Фларыянаў. «Я тут». – Фларыян дастаў з рукава мапу, разгарнуў перад Пелагеінымі вачыма. Яна схапіла мапу абедзвюма СКАЧАТЬ