Название: Эдэм (зборнік)
Автор: Франц Сіўко
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Зарубежная публицистика
isbn: 978-985-02-1498-0
isbn:
Мікалаевічу Палагея памагаець. Перва за Бронакам аканомавым улягала, а посля, як ён паехаў, з Лазоўскім маладзейшым, пана станулёўскага сынам, знюхалася і замуж за яго зайшла. Тамака ў пакоях жывуць, а сюды нараччас прыязджаюць. Ня любіць нас. Іншы раз глянець – ворах па плячох. Уперад другая была за наўчыцельку, Карольця. Гэна з польскага вучыла, а як Палагея прыехала, саступіла ей. Тэж гунуровая, але дружуць. Анадась, відалася, западрэнкі ля ракі хадзілі.
Песні? Не. Бабы болі часці пяюць, а мужукі не. На валоцы зацягаесся – не да песень. За Дзвінай у Краслаўцы, кажуць, паня ёсці, добра пяець. Нашы ей наравяцца, простыя. У Станулёх, у пана Людвіка, папытайцеся, ён знаець. Гэна пяець, праўда. Што ж, як нечага болі робіць… Мы па святах тока: на Каляды там у вігілію ці на Вяльканац, а так – не.
Дзераўца? Што яму – расцець. Трава каля яго клустая. Летась брат мой, Банэдак, мала ня беркавец[10] пошару ўзяў з двух укосаў. Гною многа ад ягад, во і родзіць. Густая трава, касы не сцягнуць. Паспробаваць сёлета пад жыта ягад растрасці. Цяперака сіла ў мяне, Антолька памагаець. Спрытная дзеўка, каб чалавека ей добрага. Вучанай цяжка найсці: мальцы простыя ўсюдых, а падпанак які сам глядзіць, каб багацейшую ўзяць. Кажу сваей: пашто было ўчыць, ні паня, ні мужычка цяпер.
Двор лоўкі, ку-уды! Лядоўню нанова адробілі, гонтай пакрылі. Унізе, дзе крукі для тушаў, дол выцамантавалі, аж блішчыць, хош таньч на ім. У капцільні пліта новая. Тым тыгоднем з Банэдакам комін чысцілі, дык паглядзелі. Ку-уды, гаспадар Мікалаевіч! Шкода будзець, як ад’едзець. Туфіля кажаць, чула, бытта да сястры збіраецца. А можа, чуткі тока. Каб жа ж і астаўся ўжо. А то неспакойна ўсюдых – крый божа чаго.
Што неспакойна? А халера яе ведаець. Рух нейкі, усе ездзіюць. Упярод цішэй было. Заўчора з мястэчка маршалак[11] былы з пісарам з нейкай паперчынай цягаліся. Бытта Польшч ізнова хочуць зробіць. Але нас не чапаюць, усё са шляхтай болі. Каб што й ня зробілася з гэнага цягання. А то будзець, як у вайну. Рабункі ўсякія і голад табе. За Антольку боязна.
Вясна дрэнь сёлета, слізкая. Гнілая, хорт яе: дажджы а дажджы. Чэрвец на носе, а ў гародзе як з восені – шэра.
Ага, давідзэня. Як што якое – захадзіцеся, не стыдайцеся. Можа, цяперака? Зраня курыцу засек, мая квашаніну[12] робіць – пачастуецеся. Не? Ну, як ведаеце…
9
1829
Помста
Яна выйшла са схову, нібыта ўсё яшчэ спадзеючыся на нейкі цуд, рашуча ступіла да ганка. І толькі сабралася з духам, каб пастукаць у шыбіну, як убачыла Людвіка. Ён сядзеў ля стала воддаль ад акна і размаўляў з нейкім мужчынам. Твары ў абодвух былі сур’ёзныя, перад абаімі клубіліся параю кубкі з гарбатай. Праз колькі хвілін яны паўставалі, накіраваліся да дзвярэй.
Пелагея хіснулася назад у схоў, стаілася ў прыцемку паміж плотам і зараснікамі бэзу.
Выйшаў адзін незнаёмец. Трымаючы рукі ў кішэнях і штосьці ціха насвістваючы сабе пад нос, прайшоў міма яе і знік у цемры.
Яна СКАЧАТЬ
10
Мера вагі, роўная 10 пудам.
11
Тут: кіраўнік мясцовае шляхты.
12
Халадзец (разм.).