Название: Эдэм (зборнік)
Автор: Франц Сіўко
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Зарубежная публицистика
isbn: 978-985-02-1498-0
isbn:
Дагналі яго ля курціны. І пакуль валтузіліся на пожні, Пелагея прынесла з лямуса вяроўку, сяк-так злаўчылася, звязала ёю ногі зламысніка.
– Зачыніце ў капцільні, там хутка працверазее, – загадала Павэлаку і, звяртаючыся да мужа, абурана дадала: – І каб нагі заўтра ягонай у маёнтку не было!
Яна вызірнула ў акно, стараючыся не спэцкаць рукі аб пафарбаваныя напярэдадні, да прыезду гасцей, налічнікі, счакала, пакуль Людвік падыдзе бліжэй.
– Ну што? – спытала знарок абыякавым голасам, як толькі ён узышоў на ганак. – Завёз?
Людвік моўчкі хітнуў галавою, уздрыгнуў, бы ад холаду, наблізіўся да акна.
– Няхай едзе, адкуль прыехаў.– Пелагея махнула рукой. – І няма чаго браць у голаў, такой бяды. Было глядзець, каго запрашаеш…
– Карольця памерла, – сказаў ціха Людвік. – Лекар там… Кажа, нешта са страўнікам.
– Карольця! – Пелагея сплёснула рукамі.– Што ж маўчыш!
– Маўчы, крычы – усё адно не паможаш.
– Я паеду ў мястэчка. – Яна абаперлася локцем аб падваконнік, высунулася з акна – паглядзець, ці далёка вазок. – Коней выпраглі ўжо?
– Запражэм, не вяліка. – Людвік уздыхнуў, парыпваючы чаравікамі па сухім, выпетраным сонцам і ветрам жвіры, пашкандыбаў да стайні.
Пелагея колькі хвілін моўчкі глядзела яму ўслед, затым схамянулася, кінулася ў кухню. Там старанна перапаласкала вадою штофікі з-пад напояў, што пілі звечара, усцягнула паверх сарочкі чорную сукню і пайшла на двор.
Калі яна прыехала да Карольці, сяброўку якраз меліся перакладаць з ложка ў труну. Моня і Ядзя, сёстры нябожчыцы, абедзве з апухлымі ад слёз тварамі, сядзелі пры ёй, на покуці дзве кабеты засцілалі складзеным у некалькі столак радном стол пад труну.
– Як неспадзявана! – прысаджваючыся побач з сёстрамі і змахваючы з павек слёзы, сказала Пелагея. – Што сказаў лекар?
– З жыватом нешта, – усхліпнула Моня. – Дзякуй вам, што прыехалі. Сястра вельмі вас заўсёды хваліла.
Ядзя прыўзнялася з зэдля, прыадчыніла дзверы ў кухню.
– Panіе Skinderski, już.[14]
Двое мужчын, з выгляду настаўнікі, увайшлі ў пакой, пераклалі нябожчыцу ў труну.
Сёстры сталі абапал стала.
– Калі што трэба памагчы – кажыце, не саромейцеся, – сказала Пелагея і паправіла падушку пад галавой у Карольці.– Як шкада! Як жа шкада!
10
1831
Віраванне
Гамонка доўжылася ўжо больш за паўгадзіны. Рэй, як заўсёды, вёў ксёндз Паплаўскі – ягоны сіплаваты, але добра пастаўлены голас Пелагея ведала выдатна. Усе астатнія галасы, апроч, вядома, Людвікавага, былі ёй незнаёмыя. Яна прыхілілася скроняю да зачыненага знутры акна, але запозна: размова скончылася, цені ў пакоі замітусіліся. «Разыходзяцца», – падумала яна і кінулася зноў да вазка.
Першы СКАЧАТЬ
14
Пан Скіндэрскі, ужо (пол.).