Эдэм (зборнік). Франц Сіўко
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Эдэм (зборнік) - Франц Сіўко страница 21

Название: Эдэм (зборнік)

Автор: Франц Сіўко

Издательство: Электронная книгарня

Жанр: Зарубежная публицистика

Серия:

isbn: 978-985-02-1498-0

isbn:

СКАЧАТЬ Аднак і касінеры, і камітэтчыкі па-ранейшаму ёй не давяралі. Тады яна вырашыла спаткацца з галавой камітэта Тамашом Кандратовічам, братам Канстанцыі.

      Спатканне адбылося ў Дубраўцы, у прысутнасці Канстанцыі. Яна была імянінніца, і брат прыехаў яе павіншаваць. Пачаўся перадвелікодны пост, іншых гасцей не запрашалі, і Пелагея адчувала сябе ўпэўнена.

      Калі яна прыехала, брат і сястра пілі ў гасцёўні гарбату. Тамаш, мужыкаваты з выгляду дзяцюк год сарака пяці, з паставы выдаваў на мядзведзя і ўвесь час, пакуль сядзелі за сталом, моўчкі спадылба назіраў за нечаканаю госцяй. Аднак Пелагею тое не збянтэжыла. І калі загадзя папярэджаная Канстанцыя нарэшце выйшла, яна хуценька дастала з кішэні тое, дзеля чаго прыехала. Чатыры залатыя пярсцёнкі, спадкі Людвіка па нябожчыцы-матцы, звабліва бліснулі ў паўзмроку пакоя.

      – Ахвярую на патрэбы камітэта, пан Тамаш.

      – Камітэта? – масіўныя, абветраныя да крыві вусны мядзведзя крануліся стрыманаю ўсмешкай. – З чаго б гэта?

      – Жадаю паспрыяць агульнай справе. – Пелагея развяла рукі ўбакі.– Хіба не маю права?

      – Чаму ж, маеце. – Тамаш узяў дарунак, паразглядаў хвіліну-другую, паклаў побач з кубкам. – Дзякуй ад усяго камітэта.

      – Не варта дзякі,– сказала Пелагея і спехам дадала: – Прашу толькі, мужу нічога майму не кажыце, а то ўсердзіцца, што не параілася з ім.

      – Не буду, калі просіце, – сказаў Тамаш і схаваў пярсцёнкі ў кішэню, бо ўжо вярталася ў пакой Канстанцыя. – Сястра, пост постам, а расстаралася б ты чаго мацнейшага. Па чарачцы – у гонар слаўнай сваёй каляжанкі.

      Раз’язджаліся позна ўвечары. Праводзіўшы злёгку захмялелага Тамаша да вазка, жанчыны яшчэ з паўгадзіны сядзелі ў гасцёўні, гаманілі пра розныя дробязі.

      – Напой гэты – такі моцны, – сказала напрыканцы Пелагея. – Не з дзерава, што ў хмызняку?

      – З яго, – уздыхнула Канстанцыя. – Больш не будзе. Учора дзеўкі хадзілі па мёрзлыя на кампот – каб сук табе, усё ссечана. Спачатку ўлетку нехта скалечыў, адну галінку пакінуў, цяпер і яе не стала. Падобна, як дзяцёнак пасваволіў. Дзеўкі ісподчыну знайшлі ля камля, акурат дзіцячая. – Канстанцыя хіснулася ў камору, дастала ісподку. – Во яна.

      – Зялёная! – забыўшыся на хвіліну, што павінна ўдаваць п’янаватую, выгукнула Пелагея. – Дай сюды, выкіну дзе па дарозе.

      І з абыякавым выглядам сунула трафей у кішэню.

      Дзверы расчыніліся, Антолька, паўсонная, з разбэрсанымі па плячах валасамі, памкнулася да Пелагеі. Угледзела, аднак, нядобры бляск у вачах настаўніцы, адступіла назад.

      – Твая ісподка?

      – Мая.

      – Значыць, гэта ты была там, ля дрэва? – Пелагея ступіла ў пакой, ударыла дзяўчыну ісподкаю па шыі.– Так дзякуеш за ўсё добрае? Хто цябе падсуклеціў?

      – Ніхто. – Антолька, збітая з тропу нечаканым нападам, спалохана застыла ля ложка.

      Рука Пелагеі тарганулася, каб ударыць зноў, але штосьці быццам ёй падказала: не варта.

      – Навошта СКАЧАТЬ