Эдэм (зборнік). Франц Сіўко
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Эдэм (зборнік) - Франц Сіўко страница 16

Название: Эдэм (зборнік)

Автор: Франц Сіўко

Издательство: Электронная книгарня

Жанр: Зарубежная публицистика

Серия:

isbn: 978-985-02-1498-0

isbn:

СКАЧАТЬ style="font-size:15px;">      Пелагея расплюшчыла вочы: Антолька і Фларыян стаялі ва ўзгалоўі, спачувальна глядзелі на яе.

      – Вам лепш паляжаць. – Фларыянаў голас канчаткова вывеў яе з забыцця.

      Але яна не паслухала: счакала, калі Антолька з Фларыянам выйдуць, тут жа паднялася, перайшла ў фатэль. І толькі паспела ўладкавацца ў ім, як з калідора пачуліся крокі.

      Людвік, чырвоны ад хады, у заляпаных гразёю ботах, уляцеў у пакой, кінуўся да яе.

      – Бедная мая, – загаварыў і прыкленчыў побач. – Прабач, што гэтак позна… Коні, трасца іх, сарваліся з прывязі, дык пешкі давялося з мястэчка шкандыбаць. Цёмна, хоць вока калі, чыста збіўся. А тут дождж яшчэ… Даруй!

      – Усё парабіў, што меўся? – не зважаючы на перапрашэнні, спытала яна. – Карольці перадаў, што прасіла?

      – Ой, Карольці! – Ён ляпнуў сябе далонню па лбе, дастаў з кішэні паперчыну. – Зусім забыўся да яе зайсціся. Ну, прабач, не крыўдуй.

      – Ладна, сама паеду.

      – Сама! – запярэчыў Людвік. – Не пушчу адну.

      – Пусціш. – Пелагея адкінула галаву на спінку фатэля, паказваючы, што размова скончана, заплюшчыла вочы.

      Яшчэ шмат што мела сказаць мужу, але зараз было не да слоў.

      Карольця, на дзіва бадзёрая пасля неспакойнае ночы, спачатку доўга, нашмат даўжэй, як звычайна, адшчэплівала засаўку, а ў пакоі ўсё ніяк не магла ачомацца ад неспадзяванага візіту: цікавала спадцішка за выразам твару госці, хапалася то за адно, то за другое. Упэўнілася ўрэшце, што ўсё нібыта ціха і скандал не пагражае, супакоілася, прынялася ладзіць пачастунак.

      – Усё сама. – Пелагея няўхвальна ўсміхнулася. – Узяла б якую дзеўку, хай бы рабіла.

      – Антольку – узяла б.

      – Антольку! А мне хто будзе памагаць? Ды ёй і падвучыцца не пашкодзіць.

      – Глядзі, навучыш на сваю галаву.

      – А ты?

      – Я – іншае… Флякі навучу гатаваць.

      – Флякі! Пальшчызну ў мазгі ўбіваць! Дужа вы рахманы,[13] палякі, як пагляджу!

      – Вы лепшыя бытта! Адно і гледзіцё, каб што дзе ўхапіць чужое.

      – Чаму ж і не, як дрэнна ляжыць? Чыя сіла, той і пан.

      – Яшчэ паглядзім, чыя насамрэч. – Карольця прымірэнча міргнула. – І заюшлівая ж ты, сяброўка.

      – Але ж сяброўка?

      – Канечне. Што мы адна без адной?

      Праз чвэрць гадзіны сядзелі за сталом, елі клёцкі са смятанай. Кожны раз, падчэпліваючы відэльцам клёцчыну, Пелагея ледзь стрымлівалася, каб не шпурнуць яе ў задаволены, шчаслівы твар гаспадыні.

      Ежу запівалі кампотам. Смак яго ад першага глытка здаўся Пелагеі знаёмым.

      – Што за ягады такія?

      – Удог. Ты хіба не ведаеш? Бабуля мая, калі яшчэ ў Кандратовічаў за настаўніцу была, з мазураў прывезла саджанец. Ягад шмат, Канстанцыя мне праз дзевак перадала. Дзеўкі кажуць, чэзнуць дзераўца пачынае. Бытта хтосьці прышчапіў іншы СКАЧАТЬ



<p>13</p>

Тут: разумнікі (дыял.).