Эдэм (зборнік). Франц Сіўко
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Эдэм (зборнік) - Франц Сіўко страница 17

Название: Эдэм (зборнік)

Автор: Франц Сіўко

Издательство: Электронная книгарня

Жанр: Зарубежная публицистика

Серия:

isbn: 978-985-02-1498-0

isbn:

СКАЧАТЬ ў верхнім акне лямуса, у Фларыяна, бачна было, гарэла свечка.

      Яна перайшла праз дзядзінец, падалася на галерэю. Фларыян, зусім голы, ляжаў на ложку і штосьці чытаў.

      Пачуў рыпенне масніц, падхапіўся, каб апрануцца, але не паспеў. Пелагея імкліва ўвайшла ў пакой, зняла сарочку, зводдалеку хукнула на агонь.

      – Вы? – сіплым ад нечаканасці голасам збянтэжана прамовіў Фларыян.

      – Я, – адказала Пелагея і перакулілася паўз ягонае цела да сцяны. – Не пазнаў?

      – Як, лепей табе? – Людвік нахіліўся над ёю, прыклаў далонь да лба. – Заўтра фэст у мястэчку, хочаш паехаць?

      – Не. – Пелагея скінула коўдру, моўчкі паднялася з ложка.

      – Як хочаш. – Людвік пабыў у пакоі яшчэ хвіліну, пайшоў да сябе.

      Пелагея апранулася, апаласнула ў кухні твар, выйшла на двор. Фларыян, прыхінуўшыся спінаю да камля таполі, гайдаў Лізу на арэлях.

      – Дзе Антолька? – спытала яна.

      – У склепе. Паклікаць?

      – Калі не цяжка.

      Фларыян адпусціў арэлі, знік у пакоях. Хутка зноў з’явіўся, за ім выбегла на двор Антолька.

      – Па ягады пойдзем у Дубраўку, – сказала Пелагея і хуценька, быццам чаго асцерагаючыся, падалася прэч.

      Ягады, невялікія, з недаспелы арэшак, былі зусім зялёныя. І толькі на паўднёвым, сонечным баку дзе-нідзе ірдзелі чырванню. Антолька памкнулася сарваць спялейшыя, але Пелагея не дазволіла.

      – Вось тут аббярэм, і хопіць, – сказала і прыгнула долу галінку са шнарам ля камля – тую самую, з Крайны.

      Ягад на флянцы было няшмат, затое ўсе сакавітыя, з характэрным прытарным смакам. І самому флянцу, было відаць па ўсім, новае месца прыйшлося даспадобы.

      «Год-два, і запануе, – падумала Пелагея і з задавальненнем аглядзела бухматае, без адзінае плямкі, лісцё. – А яшчэ лепей памагчы яму. Фларыяна папрасіць, ці што?»

      І толькі гэтак падумала, як пачула ад алеі конскае цоканне. Хіснулася з кустоўя да логу, моцна трымаючы Антольку за руку, стаілася ў зарасніках бэзу.

      Але іх ужо заўважылі. Фларыян саскочыў з вазка, пакрочыў да схову.

      – Дрэва хочаце паглядзець, пан Фларыян? – Пелагея штурхнула Антольку да вазка, папраставала пожняю назад да хмызу.

      Праз колькі хвілін былі на месцы.

      Фларыян памкнуўся, каб абняць яе, але Пелагея не далася.

      – Не цяпер і не тут, – сказала гулліва, з ноткаю дакору ў голасе. – Спачатку зрабіце ласку, падпарадкуйце дрэўца. Бачыце, камлі старыя, трэба іх ссекчы, каб здароваму не заміналі расці. Зробіце?

      – Зраблю. Калі? Цяпер?

      – Заўтра. Усе паедуць на фэст, а вы застанецеся і… зробіце. – Пелагея паднялася на дыбачках угору, цмокнула хлопца ў шчаку.

      Пасля вулічнае спёкі ў сутарэнні было прахалодна. Доўгая, на ўсю вышыню пакояў капцільня рэзка звужалася, паступова пераходзіла на зломе ў комін. Адтуль павяваў вецер, там, на скразняках, боўталіся ў кошыках на дубовых шастках падсохлыя кілбасы. СКАЧАТЬ