Название: Эдэм (зборнік)
Автор: Франц Сіўко
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Зарубежная публицистика
isbn: 978-985-02-1498-0
isbn:
Першыя два дні правялі ў агледзінах горада. Кляштары і касцёлы мільгалі перад вачыма, як у калейдаскопе. На трэці дзень выправіліся да Вострай Брамы. Там мелася быць імша. Але пакуль караскаліся паўз шчыльны натоўп да капліцы, яна скончылася.
Цьмяны, з пазалочанаю аправаю лік Святой здаўся Пелагеі занадта суворым. І яна, пакуль Жымайліха з Антолькаю маліліся перад абразом, моўчкі прастаяла, унурыўшы голаў у каўнер, збоч алтара.
Нехта наблізіўся да яе ззаду, нахіліўся да пляча.
– Ты? Нарэшце! – Яна страпянулася, тузанула мужа за рукаў.– Нядобра мне тут… Выйдзем на паветра.
Любаша схапіла абраз, двойчы пагайдала ім аберуч у паветры перад воблакам дыму. Дым рассеяўся, але не дарэшты. Плойма чужых людзей выплыла зза шызава тае заслоны, схілілася над ложкам. «Мама!» – Пела гея кінулася да маці, каб адагнаць іх, але, не даўшы сабе рады, зачапілася нагою за рабрыну ложка, павалілася на падлогу. «Чужаніца! Чужаніца!» – закрычалі наўкола. Яна падхапілася з падлогі, не зважаючы на кпіны, пад бегла да Любашы. Выхапіла з рук абраз, моцна сціснула за рамку, паднесла да матчынага твару. Любаша тар ганулася раз і другі, ціхамірна застыла на прасціне…
– Ва ўніверсітэт? Гэтак позна? – Яна саштурхнула з пеліны ката, рэзка ўстала. – А мяне бытта і няма ўжо.
– Так трэба.
– Пойдзем удваіх.
– Удваіх? – Людвікаў голас прагучаў насмешліва. – Усе па адным, а я – з жонкаю. Скажаш!
Яна зноў хацела запярэчыць, але не паспела: у пакой увайшла з гарбатнікам і кубкамі гаспадыня.
– Хай сабе засядаюць у сваім камітэце, – сказала лагодна. – А мы па-жаночы пагамонім.
Людвік, атрымаўшы ад Яніны неспадзяваную падтрымку, хуценька выйшаў.
– З мужчынамі нялёгка. – Жымайліха ўздыхнула. – Усё кудысьці спяшаюцца, чагосьці шукаюць.
– А як што не так – мы, жанчыны, вінаватыя, – падтакнула Пелагея.
– Гэта праўда. Паглядзіце літаратуру: як найбольшы злачынца – абавязкова жанчына. Я днямі ў аднаго тутэйшага, віленскага пісьменніка спытала, чаму так. Дык ведаеце, што адказаў? Што мы, жанчыны, больш багатыя ў выяўленні пачуццяў, таму нас выгодней апісваць у творах. Не здзіўлюся, калі і ў гэтай сітуацыі, як што не атрымаецца, нас абвінавацяць.
– Вы камітэт маеце на ўвазе? – зрабіла абыякавы выгляд Пелагея. – Дарэчы, што за ён?
– А то вы не ведаеце! – засмяялася Яніна і тут жа знізіла голас да шэпту. – Неўзабаве, чула, збіраюцца выступаць. А чым усё тут скончыцца – невядома. Народ пакрыўджаны ўсімі, таму апатычны. А без ягонае падтрымкі – куды ж… У вас, можа, іначай крыху?
– Ды я… надта не прыглядалася, – задаволеная, што гэтак міжволі, без залішніх выпытванняў, удалося высветліць сутнасць справы, адказала Пелагея і ветліва ўсміхнулася. – Дзякуй вам за гасціннасць.
Ад’язджалі праз тыдзень. Жымайлы ўгаворвалі застацца яшчэ, але яны не згадзіліся: трэба паспяшацца, пакуль зноў нахапіліся марозікі, ды і па гаспадарцы СКАЧАТЬ