Название: Надбярэзінцы
Автор: Фларыян Чарнышэвіч
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-985-7165-14-8
isbn:
І паехалі далей, каб удосталь яго аблаяць.
Горад кіпеў. Ваенныя пасланцы-паліцыянты бегалі ў розныя бакі як апантаныя. Штохвіліны вуліцу пераходзілі ўзмоцненыя патрулі. Цывільныя з сур’ёзнымі тварамі пхаліся, спяшаліся, азываліся каротка і нібыта ў ліхаманцы. Каля свежанаклееных абвестак на імгненне спыняліся і беглі далей. Газетчыкі дралі горла:
– Вайна! «Кур’ер»! «Тэлеграма»! «Биржевые ведомости»! Вайна! Мабілізацыя! Рэквізіцыя!
Чыгуначныя станцыі бесперастанку пішчалі гудкамі.
Манаполькі і рэстарацыі зачыніліся. Пры першых нават стражнікі стаялі. Асцерагаючыся хваляванняў, многія гаспадары замкнулі крамы і фабрыкі. У адкрытых цэны падскочылі ўдвая.
Дзядзька проста не прыехаў – мабыць, навіна пра вайну сустрэла яго ў дарозе.
Пасярэднік пацвердзіў, што пра выезд гаворкі быць не можа, але грошы паабяцаў вярнуць толькі праз суткі, калі атрымае іх у касе свайго таварыства.
У такі час у горадзе можна было лёгка трапіць у непрыемнасці, Балашэвічы хуценька купілі што хацелі і як мага хутчэй выехалі ў Зялёнку – на знаёмы двор, што стаяў убаку ад дарогі.
Мінула амаль двое сутак, а грошай ад габрэя яны так і не дачакаліся і рушылі ў Смалярню.
Насуперак прадказанням мясцовых палітыкаў пра непаслушэнства ў выпадку мабілізацыі, рэзервісты ішлі ахвотна і вялікімі натоўпамі. Гасцінцам плыў бясконцы абоз. Частка ехала на паліцэйскіх і грамадскіх фурманках, частка – на ўласных, разам з братамі, сынамі і жонкамі. Па наваколлі разляталіся бадзёрыя полькі на гармоніках, падколкі, прыпеўкі і кляцьба на адрас немцаў. «Шапкамі германцаў закідаем! – крычаў натоўп. – Усыплем ім, машэннікам, за цара за нашага! З семем іх зніштожым, на край свету, на Сахалін загонім!» Але ўвогуле, у параўнанні са звычайнымі рэкруцкімі зборамі, што праходзілі ўвосень, рэзервісты трымаліся даволі прыстойна, і прычынай гэтага было своечасовае закрыццё манаполек: дома не ў кожнага была кварта ў запасе. Толькі часам хтосьці, спаткаўшы нерэзервісцкага каня, джгаў яго пугаю, альбо яшчэ быдла, што пры дарозе пасвілася, ці нават якога падлетка ці бабу – і ўсё.
Адзін абоз заканчваўся, пачынаўся другі, за ім трэці і так далей. Раз-пораз праходзілі казацкія патрулі.
Жаць-касіць жыта перасталі амаль цалкам, толькі дзе-нідзе адзінокія жнейкі блукалі па полі без спеву і размоваў. А ў вёсках на вуліцах было поўна люду. Жагналі тых, хто з’язджаў. Лямант стаяў – не дай Божа. Кабеты заводзілі спеў быццам па нябожчыках. Плакалі і слабыя на сэрца ды вочы мужчыны, бо сцэны адбываліся ўзрушальныя. «Татка, родны, не ідзі на вайну, не кідай нас!» – енчылі дробныя дзеці, чапляючыся за бацькавы порткі. «Сынку мілы, саколе мой, не пабачу я больш цябе, не пабачу!» – у роспачы гаварылі старыя маткі, сутаргава абдымаючы самае дарагое на свеце.
А вайна толькі пачыналася.
XVI. Маніфест
У Смалярні Балашэвічы знайшлі болей навінаў, чым прывезлі з сабой.
Выйшаў СКАЧАТЬ