Название: Надбярэзінцы
Автор: Фларыян Чарнышэвіч
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-985-7165-14-8
isbn:
Хлопцы рушылі проста да касцёла. Адзін з прыезджых ксяндзоў адпраўляў імшу. Нягледзячы на ранні час, Стах з Косцікам ледзьве прабіліся ў прытвор, да кратаванай загароды. Памаліліся, Косцік прысягнуў ахвяраваць свае шкуркі, пасля чаго паспешліва выйшлі.
Даведаўшыся ад людзей што картачкі на шэсце будуць выдаваць на ганку плябаніі, абодва скіраваліся туды.
А там семінарыст акурат гэтым і займаўся. Мужчын пры ганку сабралася ўжо ладна, чарга стаяла хаты на тры. Хлопцы прабегліся па ёй вачыма і знайшлі колькі сваіх са Смалярні, але Юзіка не было.
Косцік стаў у хвасце, Стах – непадалёк.
Чарга хутка расла. За Косцікам ужо стаяла дзясятка паўтара кандыдатаў, і тут з’явіўся Юзік, пабачыў Косціка і грэбліва скрывіўся. З нянавісцю гледзячы адзін на аднаго, яны паволі набліжаліся да ганка.
Калі падышла Косцікава чарга, ён апусціўся на адно калена, пацалаваў семінарысту руку і сказаў:
– Калі ласка, ойча вяльможны, дайце мне харугву панесці.
– Табе харугву? – уважліва зірнуў на хлопца семінарыст, дзівячыся ці то ягонай пакоры, ці то просьбе.
– Так, вельмі прашу, вяльможны ойча, – паўтарыў Косцік ледзь не са слязьмі на вачах.
– Так моцна хочаш, хлопча? Ну добра. Стань вось тут, ззаду, і пачакай: калі старэйшыя не папросяць, аддам табе. Усяго тры засталося.
Косцік чакаў, усёй душою просячы Бога, каб за Юзікам старэйшых не аказалася.
Пасля чатырох хлопцаў, што захацелі стаяць у кардоне, харугвы папрасілі адразу двое і тут жа атрымалі, бо былі дарослыя, выглядалі прыстойна і пацвердзілі, што вартыя, мінулагоднімі картачкамі.
Косцік зразумеў, што харугвы яму не несці, і яго ахапіла туга. Але ён верыў, што за ахвяраваныя шкуркі атрымае нешта большае, чым шарагоўца ў кардоне, таму чакаў.
Дачакаўся свае чаргі і Юзік.
– Вяльможны ойча, я нёс харугву ў мінулым годзе і цяпер ласкава прашу пра тое ж, – сказаў ён, пацалаваўшы семінарысту руку. – Вось мая старая картачка.
Той павярнуўся да Косціка:
– Бачыш, хлопча, тут старэйшыя хочуць харугву.
– А што, проша ойца, ён таксама па харугву? – дзёрзка запытаў Юзік.
– Так. А ты яго ведаеш?
– Яшчэ як! Калі ойцец жадае, каб ён шэсце ўзбаламуціў, то няхай яму аддасць. Проша ойца, прысягнуць гатовы, што як толькі вялікі вецер падзьме, ён і паваліцца, харугву зганьбіць і сораму ўсім наробіць. Яму ж усяго пятнаццаць.
– Ды я за цябе на два гады маладзейшы, але мацнейшы, гэта кожны ведае, – запярэчыў Косцік.
– Мацнейшы? Ну і што з таго, што ты моцны, калі ні спрыту ў цябе, ні кемлівасці? Ты ж не ведаеш ні як трымаць тую харугву, ні як несці, ні як лініі трымацца. Проша вяльможнага ойца, ён такі дурны няздара, што нават да споведзі сам дайсці не можа, яго бацька за руку водзіць.
– Ах ты манюка! – закрычаў Косцік. – Ну, раз ты так, я таксама маўчаць не буду. Проша вяльможнага СКАЧАТЬ