Надбярэзінцы. Фларыян Чарнышэвіч
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Надбярэзінцы - Фларыян Чарнышэвіч страница 30

СКАЧАТЬ за жардзіну! Гэта я табе рэбры палічу!

      Дзяўчаты паднялі крык.

      – Святая Марыя! – пішчалі яны. – Б’юцца! На Вялікдзень б’юцца, у першы дзень! Грэшнікі жахлівыя!

      Юзікавы прыяцелі не наважваліся ўступаць у бойку ў такі святы час і проста глядзелі. Асмеліўся толькі Віцька Гушча: выцягнуў качалку для бялізны з-пад куфра, адкуль яна канцом вытыркалася, і кінуўся на дапамогу таварышу. Але яго апярэдзіў стары Васілеўскі.

      – Ах ты бязбожнік! – зароў ён. – То табе гэта не свята?! Чужой хаты не шануеш? Бацьку зняславіць хочаш?

      Ён схапіў сына за шыю і выпхнуў за дзверы.

      XIII. На Белую Працэсію

      На наступны дзень пасля Свята Божага Цела смалерчукі пачалі збірацца ў Бабруйск на Белую Працэсію.[10] Па ўсім засценку ўсчаўся ліхаманкавы рух. Людзі насілі траву дзяружкамі, пакавалі каламажкі, драбінкі, шмаравалі збрую, боты, колы, палілі ў лазнях, стрыгліся, купаліся, надзявалі чыстае. Амаль з кожнай гаспадаркі на фэст выбіралася фурманка, а разам з тым пешкі мелася ісці моладзь.

      Са старэйшых хлопцаў і дзяўчат пехатою выпраўляліся Норба Сцяпура, Алесь Пятроўскі, сыновец Мечыка, Віктар Кантычка, Ганка, Мечыкава старэйшая дачка, Гэлька Аленская, Манька Гушча і Клара Трызна. З малодшых – Віцька Гушча, Болік і Полька Вінярскія, Юзік Аленскі, Валька Трызна, вядомы збіральнік моцы Адась Лапаносы, Быліна, Кася Сцяпура і іншыя. Пешкі на адпусты збіралася і некалькі замужніх.

      Балашэвічы ехалі на дзвюх фурманках: на адной старыя з Уладзем, на другой Стахавы бацькі з незамужнімі цёткамі. Стах угаварыў бацьку дазволіць яму ісці пехатою.

      Назаўтра ён устаў на світанні, хутка ўмыўся, надзеў крамны гарнітур, новую чорную канфедэратку, паклаў у торбу боты, вузялок з ежай – каб колькі разоў падсілкавацца, завязаў, начапіў на кій, закінуў на плечы і, не чакаючы смалярскай кампаніі, рушыў да леснічоўкі Васілеўскіх. Косцік абяцаў, што яны пойдуць праз пушчу, зрэзаўшы некалькі вёрст, і ў канцы дарогі злучацца з местачкоўцамі.

      Самае большае праз паўгадзіны ён прыйшоў да Патокі. Гэта была палянка моргаў на шэсць, якая, з усіх бакоў акружаная пушчай, выглядала нібыта агромністая скрыня паміж высокімі й цёмнымі сценамі лесу. Збожжа на полі расло толькі яравое (бо землі нізкія), але буйное. Пабудовы старыя, крытыя саломай і сасновым дзёрнам. Хата з адным пакоем і вялікімі сенцамі. Дзядзінец агароджаны парканам, а клумбы пад вокнамі – частаколам, пераплеценым яловымі галінамі.

      Косцік, ужо гатовы, чакаў яго.

      Каб не замачыць калашынаў, яны падкасаліся амаль да каленяў і рушылі вузкай, вытаптанай быдлам сцежкай.

      Лес быў густы, нечапаны. Камлі елак, асінаў і дубоў удваіх не абхапіць, а верхавіны, здавалася, да неба даставалі. Клёны, грабы і ясені ад старасці зараслі сівым мохам. Кара старэнькіх бяроз пачарнела і была ўзараная глыбокімі барознамі. Штохвілі трапляліся калоды памерлых сваёю смерцю старцаў – вялікія, па пояс, злосна выдраныя і вывернутыя з зямлі бурамі. Пнёў, ссечаных чалавечай рукою, апроч ясеневых, не было зусім.

      Рэльеф і лясны масіў увесь час змяняліся: СКАЧАТЬ



<p>10</p>

Белая Працэсія – шэсце на свята Божага Цела ў першы чацвер пасля Тройцы або ў адзін з наступных трох дзён; услаўленне еўхарыстыі (святога прычасця). Аднак на прасторах былой Рэчы Паспалітай свята набыло яшчэ і патрыятычнае значэнне, зрабілася дэманстрацыяй польскасці на забраных землях.