Брыгадны генерал (зборнік). Кастусь Травень
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Брыгадны генерал (зборнік) - Кастусь Травень страница 3

СКАЧАТЬ паставілі патрэбны маркер у патрэбным месцы ў сваіх спісах, які сьведчыў, што гэны расейскі афіцер атручаны мясцовым сепаратызмам…

      Думкі падпалкоўніка запасу перапыніла жонка Ядзя Сікорская, якая з журбой і цікаўнасцю дзівілася ў люстэрку сваёй паставай у новай, колеру чорнаморскай хвалі, сукенцы, стрункай, моцнай, з хвалюючымі абрысамі, такой цудоўна вытанчанай, ад якой мужчыны спачатку дранцьвелі, а потым з натхненнем торылі новыя жыццёвыя накірункі, – зараз нечакана запярэчыла:

      – Ведаеш, мілы, а чаго я папруся на гэтую сустрэчу з тваім спартыўным дублёрам – генералам? Што я, генералаў не бачыла? І што гэта за чын такі – брыгадны генерал? Ён што, кіргіз ці чачэн?

      Заўвага была слушная, і Віктар Мухабой пагадзіўся з жонкай Ядзяй Сікорскай. (У свой час будучая жонка па дамоўленасьці з жаніхом захавала сваё шляхецкае прозвішча.) Сапраўды, генерал на самай справе нейкі несапраўдны, «не настаяшчы». Ні ў братняй Расеі, ні ў Беларусі, ды, мабыць, і ва Украйне не было такіх чыноў. І ўсе астатнія генералы з іншых пастсавецкіх рэспублік, па цвёрдым меркаванні падпалкоўніка, былі «не настаяшчымі». Так, бутафорскія арміі з бутафорскімі генераламі.» Усё роўна, калі што, ваяваць прыйдзецца нам, славянам» – цвяроза і рэалістычна думаў ён.

      Зараз ён нечакана прамовіў словы, робячы прафілактычную прамыўку жончынай сьвядомасьці:

      – Тут да мяне дайшлі звесткі з нашай ветэранскай контравыведкі, што з цябе вачэй не зводзіць тутэйшы валацуга, нехта Толік Шмокін, – падпалкоўнік знарок скрывіў прозвішча Шмонава і засяроджана паглядзеў на жонку. – Ён табе ўжо зрабіў прапанову аб сустрэчы? Сёння, дарэчы, якраз самы спрыяльны момант для адультэру.

      – Калі гэта цябе так турбуе, мілы, я магла б пайсьці з табой на сустрэчу з тваім брыгадным генералам і з вашымі вайсковымі пердунамі. Але не пайду!

      Ядвіга прамовіла гэтыя словы з некаторай кропляй сарказму і нават грэблівасьці, і адначасова нейкая ўзрушанасьць, узнёсласьць у ёй патухла. Яна зрабілася звычайнай, такой, як заўсёды, і падпалкоўнік Віктар Мухабой, па-вайсковаму пільны, з добра прыхаванай душой прагматыка, зразумеў, што, мабыць, трапіў у цэль. «Дзеля прафілактыкі трэба будзе набіць морду гэтаму шпаку Шмокіну, – помсліва падумаў ён, – а жоначку сёння неабходна шчыра і пяшчотна патаптаць.» Зрабіўшы гэтую выснову, падпалкоўнік пачаў рупліва рыхтавацца да сустрэчы з генералам.

      ІІ

      Наогул сучасныя генералы падзяляюцца на дзве супрацьлеглыя суполкі. Адны з іх – гэта паяднаныя повезямі непарушнай лучнасьці генералы мірнага часу, тыя, хто скончыў акадэмію генеральнага штабу і па ўсіх дзяржаўных і міжнародных статутах цяпер мелі права насіць штаны з лампасамі. У мірныя часы зьявілася таксама процьма розных генералаў-не-вайскоўцаў: адзін некалі добра іграў у хакей да сарака год і адначасова рос у чынах, другі кіраваў сімфанічным аркестрам і спрытна махаў палачкай, і абодва ў патрэбным узросце СКАЧАТЬ