Название: Пра Вяллю, рыбу і рыбалку. Нататкі вандроўніка з Вілейкі
Автор: Міхась Міхалевіч
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Хобби, Ремесла
isbn: 978-985-7180-09-7
isbn:
…Тут у Вільлі найбольш была шчука, рыба харошая. Там вірок быў адразу за Вялікім Полем, у канцу. Там быў вір, і там вадзіліся шчукі. Вот сынок у мяне, як быў падросшы, з 55-га года, дык нейкімі асцямі лавіў такіх шчупакоў і такіх прыносіў. А тады нейкі чудак нашоўся на нейкай лодцы праехаў, нейкая там электра, нейкае там нешта, і прапала шчука. Была яшчэ нейкая рыбка, звалі мянькі. Галава ў іх была таўстая, а хвост вузкі. В'юн нейкая была рыбка. І былі тут у нас ракі.
…Я знаю, як папасці да сасны Куліны, але цяпер да яе дарогі няма, дайсці можна толькі пешшу. Тут было турыстаў, во нядаўна, гэткія маленькія, усякія, Божа, Божа. Дык сын быў дома, дык ён знаець гэты лес, усе хады, так сказаў, была дарога на Куліну, на Доўгае, там пераезд, там капцы, там і Куліна недалёка. Адсюль кілометраў васямнаццаць. І да Сцепкамяня таксама, ён там блізка, радам. Яно там на адным поле. Яна, ну не знаю, нейкая быль. Панясла жонка мужыку есці. А ён араў, тый Сцяпан, ну, на валах. Ну і нешта там яна зазлавала і кажа: каб ты каменем стаў. А ён на яе: каб ты сасной. Яна недалёка адышлася, і гэта. Ну тая сасна была дзіўная некалі, дык рукі – веткі. Веткі былі якраз як рукі, і сама такая страшная, тоўстая тая сасна. Куліна стаяла пры дарозе на Доўгае, капцы і паварот на Баяры. Ну, а Сцёп-камень на полі, ну як раньшэ, дык казалі, былі камяні, пахожыя на валы. А цяпер яны, мусіць, ураслі, застаўся адін Сцеп-камень, як чалавек, хто яго ведаець.
Тут карэнныя былі па фаміліі Дабышы. Праваслаўныя. Я сама з Дзяружак, там за Шыленцамі. За гэтага Гінтаўта пайшла. Ну, фамілія нейкая вродзе як фрыцкая, нямецкая, але бацька быў католікам. І мой бацька быў католікам. Мае бацькі некалі яшчэ былі дваране. Мелі футар Загіссе. Яны былі дваране і дзве фаміліі насілі: Воўк і Ланеўскі. Але ж тады прадзеда выслалі і дзеда майго выслалі, а бацьку майго забралі. Хараніліся мае ў Мнішаве, пры касцёле.
Ля мастка на тым баку Вільлі, дзе Шыленцы, стаяла каплічка. За мастом, справа як ісці з Вялікага поля. У якім гаду ўжо не помню, прыехалі сюды студзенты. З Віцебскага інсцітута. На трэцім курсе яны былі. І вот яны разламалі гэту каплічку. Гэта каплічка, абразы такія, і іконы харошыя, і ўзялі пакідалі па дарозе і па полі. Былі два студзенцікі ну такія харошыя, на кварціры. Яны нікуды не хадзілі. А тут у саседняй хаце былі нейкія пяць хлопцаў. І адзін быў фамілія Барада. Бараду во гэткую насіў. І ён дзе-та быў. Ну, памагалі саўхозу, ну і разламалі каплічку і нашлі там вялікі клад. І тут яны разламалі капліцу, і тут яны шукалі клад. І там вось, як ехаць гэтай дарогай на Шклянцы, кладбішча было якое, яго ніхто не помніць. І там яны раскопвалі, каменні падымалі. Цяпер такіх завуць чорныя капацелі. І там былі захаронены людзі седзючы, косці стаялі. Нічога там яны не знайшлі. І пры гэтай капліцы была бабка, Анеля, і нічога і ў яе не знайшлі. Жыла яна тут за рэчкай, на пагурачку стаяў дом. Раскулачылі яе бацькоў. Потым вайна была – ніхто не ведае, дзе яна тады была, і усё. После вайны яна явілася. Хаты яе не было, там ужо цяляты стаялі, там авечкі і ягняткі, калхоз ужо там быў. Ну яна, гэта СКАЧАТЬ