Сад Замкнёных Гор (зборнік). Серж Мінскевіч
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Сад Замкнёных Гор (зборнік) - Серж Мінскевіч страница 8

СКАЧАТЬ style="font-size:15px;">      – Вып’ем за іх! – зараўлі застольнікі.

      – Вып’ем.

      Першай узьняла свой залаты келіх юная смуглянка, якая сядзела ў сярэдзіне пакоя на высокім крэсьле. Над яе чалом красаваўся вянок з чорных ружаў.

      Мужчына і жанчына пад добрыя жартаўлівыя парады ўзяліся за рукі і сышлі.

      А бяседа працягвалася.

      Я падышоў да сталоў. Ля іх было шмат вольнага месца. Многія бяседнікі валяліся ці качаліся на падлозе. На мяне ніхто не зьвяртаў увагі.

      – Вып’ем, – гаркнулі чарговы раз.

      Я хацеў і есьці, і піць. Наліў сабе вялікі кубак і разам з усімі хутка выпіў.

      Халодная пякучая вадкасьць працяла маё горла.

      Цёплая хваля пракаціўлася па маім нутры.

      Я, згаладнелы, схапіў вялізны кавалак мяса, запусьціў у яго зубы. Я ледзь пасьпяваў глытаць і хапаць новую і новую страву.

      Потым яшчэ адна дзяўчына танцавала на стале…

      – Вып’ем, – закрычалі вакол, калі выявілася новая пара.

      – Вып’ем, – загарлаў я.

      Я выпіў другі келіх. Галава мая ператварылася ў воблака і кудысь паляцела. Мне захацелася яго дагнаць, я пабег, закрычаў: «Эй, глупотнае, я тут, чаго зьлятаеш?» Я бег каленкамі па падлозе і калі зразумеў, што галавы ўсё роўна не дагнаць, вырашыў пажыць безь яе… і зваліўся на зямлю.

      VІІІ

      Я апрытомнеў ад моцных крыкаў.

      – Руата! Руата!

      Юная абаяльная смуглянка ўстала.

      – Вы просіце, каб я прамовіла: «Мусім наканаванасьці»?

      – Руата! Руата!

      Пунсовы румянец зазьзяў салодкімі сьпелымі яблыкамі на смуглых шчоках дзяўчыны.

      – Выбірай з нас!

      Яна ўстала на стале, усьміхнулася.

      – Я ўжо магла б мець свайго хлопца.

      Усе зарагаталі.

      – Толькі вось бяда, – яна прытворна ўздыхнула, – ён жыць ня можа безь вяровачных арэляў.

      Новы залп рогату разарваўся ў карчме.

      Ад рогату і абразы я ўмомант працьверазеў.

      Дзяўчына ганарліва павяла плячыма, чорныя вочы ўспыхнулі.

      – Мусім наканаванасьці!

      – А-аааа! – завішчалі ўсе.

      Пошчак бонга заглушыў узбуджаныя глоткі.

      Дзяўчына скінула сваю ружовую туніку.

      Танец юнай смуглянкі быў пасткай, магнітам, вірам, забыцьцём, куды траплялі думкі, пачуцьці, жаданьні.

      Адразу пяць-шэсьць маладых мужчынаў кінуліся да яе.

      Яны перакулілі суседні стол, зьбівалі з ног адзін аднаго, штурхаліся, барукаліся, але вельмі нехлямяжа, як сьляпыя шчаняты… Сапраўды, іх асьляпіла жывое полымя – Руата.

      Яна наталялася барацьбой.

      – Давайце! Хто ж мацнейшы?

      Кожны імкнуўся згарэць…

      Я ўстаў. Я быў абражаны да разьюшанасьці.

      Я рынуўся СКАЧАТЬ