Название: Сад Замкнёных Гор (зборнік)
Автор: Серж Мінскевіч
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Героическая фантастика
Серия: Калекцыя беларускай фантастыкі
isbn: 978-985-6906-56-8
isbn:
Руата выйшла на бераг, накінула туніку.
Па яе твары я здагадаўся, што нешта зьмянілася.
– Усё. Я іду дамоў.
Кветкі імгненна ператварыліся ў попел.
– Я іду дамоў, – паўтарыла дзяўчына тым жа тонам і пайшла ад мяне гордай і прыгожай хадою.
Я сапраўды бачыў, як яна аддалялася, але не ўсьведамляў гэтага. Я ня ведаў, што рабіць. Прасіць. Маліць: застанься! Крычаць: кахаю! Кахаю! Але я ня ведаю яе, ня ведаю звычак яе народа. Магчыма, такіх дзяўчат можна цалаваць толькі аднойчы.
Руата спынілася, паглядзела ў мой бок, быццам у апошні раз…
І раптам пабегла да мяне.
Яе кулачкі небалюча ўдарылі мяне ў грудзі.
– Чаму?! Чаму ты ня можаш сказаць: «Застанься! Ідзі са мной!?» Ну чаму ты такі!?»
Яна зарыдала ў маё плячо.
Я пагладзіў яе па чорных са срэбным адлівам валасах і ля самай мяккай мушлінкі прашаптаў:
– Застанься. Ідзі са мной.
Руата надзьмула губкі, яшчэ з большым замахам, але лягчэй, гарэзьліва, ударыла мяне падушачкамі кулачкоў, а потым абняла.
– Даль! Далік! Даляш! Пацалуй мяне!
Х
Мы прайшлі некалькі гарадоў. Жыцьцё ў іх цякло аднастайнае, шэрае, як сьцены калідораў. Здавалася, квадратныя вочы жыхароў з квадратнымі зрэнкамі запальваюцца і гаснуць, не перадаючы ні думак, ні пачуцьцяў.
Руату з-за вянка чорных ружаў прымалі як вялікую спарцмэнку. І паўсюль, дзе праходзілі пакараньні, яе запрашалі выступаць у спаборніцтвах. Яна заўсёды згаджалася, яе крэда простае: Руата Наяроч Першая заўсёды павінна быць першай, – і перамагала. У асноўным яна выбірала сьмерць ахвяры, бо стаўкі былі высокія, слава вялікая, перамога салодкая. У рэдкім выпадку ад уласнага пачуцьця жалю да малалетняга злачынцы, ці яўнай невінаватасьці асуджанага, ці адчуваючы пажаданьне большасьці публікі (што бывала вельмі рэдка), – літавала.
Вось тут, на гэткіх відовішчах і яшчэ на баляваньнях пасьля перамогі, вочы бэтонных людзей цяплелі, ненадоўга ажывалі.
Ці мучыла мяне, што дзявочыя пальчыкі спачатку бязьлітасна зацягваюць пятлю, а потым лашчаць мяне?
Не, хутчэй – не, бо то былі іх звычаі, а калі б не яна, то знайшлася б іншая карніца. Змагацца – яе прафэсія, забіваць – складнік гэтай прафэсіі. Прысуд жа выносіла не Руата!
І яна забівала, а потым кахала мяне.
Яе жарсьць пасьля перамогі ўскіпала, паглынала мяне. Тады стогны Руаты нагадвалі крыкі параненай у бойцы, але здолеўшай загрызьці свайго ворага пантэры.
Каханьне было шалёнае і асалоднае. Корсткі, ласкава-пакутны дурман!
Усё ж такі падсьвядома я адчуваў, як з кожнай перамогай дзявочае абаяньне Руаты паступова зьнікае, і ў ёй агаляюцца, як вада вымывае зь пяску белыя іклы тыгрынага чэрапу, злосьць і нястрыманая СКАЧАТЬ