Сад Замкнёных Гор (зборнік). Серж Мінскевіч
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Сад Замкнёных Гор (зборнік) - Серж Мінскевіч страница 4

СКАЧАТЬ Нарэшце я мог нядрэнна выспацца.

      ІV

      Кірмашовaя плошча была цалкам забіта натоўпам. Адчувалася агульнае ўзбуджэньне. Людзі паказвалі на мяне, большасьць з радаснымі грымасамі, але былі сярод іх і тыя, што спачувалі мне.

      Пасярэдзіне плошчы ўзвышалася вялікая шыбеніца. У школе я праходзіў старажытную гісторыю і ведаў, што азначае гэткая перакладзіна. У мяне пахаладзелі лыткі. Толькі адна станоўчая думка мільганула ў галаве: «Дзякуй, што ня будуць расьсякаць».

      Мяне правялі паўз жывы калідор, заштурхнулі на пастамэнт, паставілі на ўслончык. Перад маім тварам ціха хісталася пятля, тоўстая капронавая вяроўка нібы абрысоўвала вялікага дохлага апалоніка, падвешанага за хвост да алюміневай бэлькі. Агідны, ён некалькі разоў сьлізгануў па маіх пашчэнках.

      За ім гуў натоўп, сярод якога можна было разгледзець шляхетных жанчын і мужчын з блакітнымі шклянымі званочкамі ў вушах. Іх мілагучнае тонкае дзынканьне выклікала ціхі экстаз у іх уладальнікаў, чым прытупляла сэнс пачутых словаў. Для мяне гэтыя зыкі паступова ператварыліся ў невыносны шмат разоў узмоцнены камарыны піск.

      На пастамэнт выйшаў паліцмайстар, які дапытваў мяне ў пастарунку. Асабіста пакланіўся бургамістру і ягонай жонцы, якія ў яркіх строях сядзелі на пасярэбраных насілках. Старэйшына гораду трымаў чыста-белы плястыкавы скіпэтар з выявай крыжа ў ромбе – сымбаля Зьвязу Цэнтральных Скрыжаваньняў.

      – За абразу, нанесеную жыхарам нашага гораду, а тым самым і самому Вялікаму Бургамістру, Сьветлы Суд вынес вырак злачынцу, жыхару сутарэньняў Даляшорзаху ІнЙорму, – сьмяротнае пакараньне на шыбеніцы.

      Натоўп ухвальна залямантаваў.

      Шалёна зазьвінелі званочкі-завушніцы.

      – Зараз нам трэба вызначыць ката.

      Грымнуў аркестар сурмаў, дудак, трашчотак і бубнаў, што стаяў непадалёк ад аховы бургамістра.

      Пад сіпата-хрыпатыя фанфары на пастамэнт выйшлі чатыры коратка падстрыжаныя дзяўчыны. Галава адной зь іх, высокай, зеленавокай, была ўвянчаная зробленай з мэталю каронай – пераплеценыя чорныя ружы. Варта паднесла дзяўчатам збаночкі з алеем. Худы, які дапытваў мяне, сьвяточна прыняў ад зеленавокай мэталічны вянок. Потым усе дзяўчаты хутка зьнялі зь сябе адзеньне, нашмараваліся алеем. Некаторым дапамагала прыслуга.

      Іх статныя целы матава зазьзялі пад сьвятлом белай столі.

      Захапляльнымі крыкамі падтрымлівалі дзяўчат іх прыхільнікі. Кожная з прыгажунь, па чарзе, падыходзіла да краю сцэны, прадстаўлялася, паказвала сябе.

      Публіка рабіла стаўкі.

      Бургамістар і яго сужэнка выбралі сабе дзяўчыну, на якой дагэтуль красаваўся жалезны вянок. Варта паднесла лятарэйны латок, дзяўчаты цягнулі лёсы.

      Пачаліся двубоі. Сэнс барацьбы быў зусім няхітры: дзяўчыне трэба было скінуць сваю спаборніцу з пастамэнту. Хто перамагаў – выходзіў у фінал.

      Натоўп вішчэў, калыхаўся, быццам водарасьці ва ўскаламучаным чопе вады, віраваў і ўсьпеньваўся, калі бачыў удалы прыём, выкананы якой-небудзь СКАЧАТЬ