Название: Сад Замкнёных Гор (зборнік)
Автор: Серж Мінскевіч
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Героическая фантастика
Серия: Калекцыя беларускай фантастыкі
isbn: 978-985-6906-56-8
isbn:
Фантаны кветак узьняліся ў паветра і пакрылі пастамэнт жывым кілімам.
– Слава пераможцы, пекнай Руаце!
Мяне апанаваў страх.
Чорная пятля абмяжоўвала зрок і сьвет…
Там, у пятлі, разьзяваліся тысячы ратоў, у якіх трэсьліся белыя, жоўтыя, чорныя зубы. Здавалася, яны грызьлі паветра… разам з маім жыцьцём.
Перамога!
Прыгожая перамога азначала пачатак маёй сьмерці.
Юная дзяўчынка з букетамі кветак зрабіла круг гонару, і да яе падышоў худы паліцмайстар, у руках ён трымаў вянок чорных руж.
– Калі ласка, ціха. Жыхары гораду! Паводле закону Цэнтральных Скрыжаваньняў пераможца робіцца карніцкай рукой правасудзьдзя. Ціха! Але пераможца можа адмовіцца ад сваёй перамогі і ўзяць сабе асуджанага. У такім выпадку перамога, гэты вянок славы і большая частка ганарару перадаецца яго спаборніку. Таксама нагадаю, што стаўкі, якія рабіліся на пераможцу, у такім выпадку прайграюць, а стаўкі яго спаборніка выйграюць! – крыкнуў паліцмайстар, а потым незаўважна нахіліўся да Руаты.
– Бургамістар ня супраць, каб вы ўзялі сабе няшчаснага хлопца, – шапнуў ён і зноў паўтарыў публіцы «літары закону».
Упала цяжкая цішыня. Сотні вачэй углядаліся ў твар дзяўчыны.
– Руата! – сьвяточна прамовіў паліцмайстар. – У вас права выбару! У вас адной на ўсёй плянэце права караць і мілаваць.
Я адчуў подых надзеі.
Руата павольна падышла да шыбеніцы. Я адагнаў ад сябе страх: мужчына не павінен выкрываць свой страх перад жанчынай. Паглядзеў на яе шчыра і ясна. Яна першая адвяла погляд. Я адчуваў, што там, у чорнай бездані яе вачэй, нарадзілася жаданьне – мець свайго моцнага, сьмелага, прыгожага мужчыну…
Нарадзілася жаданьне!
Тонкія пальцы зь вінаградзінамі пазногцікаў, дзе з-пад скуранога далягляду ўзыходзіць пэрлямутравае сонейка, накінулі на мяне пятлю… Яе вочы апальвалі мяне. Яна выпрабоўвала мяне, чакала страху. Я ж нішчыў свой страх.
Капронавая луска агідна заласкатала скуру. Я праглынуў камяк сьліны.
Дзяўчына апошні раз пільна паглядзела мне ў вочы, зноў там, у глыбіні, мільганула цікавасьць і жаданьне…
Яна хутка адвярнулася.
– Толькі вам дадзена права караць і мілаваць, – прагугнявіў паліцмайстар.
Ён перахапіў погляд бургамістра і цёмна, густа пабарвавеў, амаль зьліўся колерам са сваім балахонам.
Смуглянка рэзкімі крокамі выйшла на сярэдзіну сцэны – чорныя вочы сачылі за тварамі людзей, – потым паглядзела на бургамістра.
Перамога – ці маё жыцьцё?
Перамога – ці «так» бургамістру.
Юная, прыгожая, абаяльная дзяўчына яшчэ раз азірнула натоўп, імкліва падбегла да мяне і… выбіла нагой услончык.
Луска ператварылася ў дрот, здушыла горла, сьціснула пазванкі, разам з тым зьявілася асалода ў нагах.
Я памёр.
VІ
СКАЧАТЬ