Сад Замкнёных Гор (зборнік). Серж Мінскевіч
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Сад Замкнёных Гор (зборнік) - Серж Мінскевіч страница 1

СКАЧАТЬ быццам круглы надшпіль, дужкі лесьвіцы.

      Я на момант прыпыніўся: за сьпінай – дом, родныя, сябры, абавязковая праца, да якой прызвычаіўся, а там, наверсе, – іншыя землі, чужыя народы, для якіх я таксама чужаніца. Прадчуваньне стрэчы зь невядомым бянтэжыла і хвалявала…

      Трэба ісьці!

      Уверх па строме!

      Я ледзь не сарваўся, бо дужкі хісталіся, а дзе-нідзе іх зусім не было. Я мусіў ускідваць ногі да самага падбародзьдзя, рэзка падцягвацца, выпроствацца на ўсю даўжыню рук.

      Запэцканымі ржою далоньмі зрушыў цяжкое вечка і асьлеп другі раз – ад сьвятла. Мяне адразу схапілі за каўнер, паставілі на ногі.

      – Што так доўга? Пайшлі.

      Паступова белае поле праявілася. Гурт хлопцаў і дзяўчат порстка крочыў па гулкім зьвілістым калідоры. Ростам яны ледзь дацягвалі мне да пляча і з зайздрасьцю пазіралі на мае мускулы.

      – Цяпер мухаглоты нам вернуць усё!

      Мае спадарожнікі былі ўсе з рэдкімі валасамі, сухарлявыя. Твары цёмныя; замест вачэй – дзьве шызыя яміны. Худыя лемуры, толькі без хвастоў.

      Мы падышлі да чорных абшарпаных дзьвярэй.

      – Іх трэба ўзламаць. Апраханцы жывуць там, – прамовіў самы вялікі лемур. – Давай.

      Націснулі плячыма. За дзьвярыма пачала рухацца важкая пліта. Праз вузкую шчыліну мы прашмыгнулі ў застаўлены жалезкамі калідор, потым спусьціліся па лесьвіцы ў цемру.

      Пасьля павароту паказалася цьмянае сьвятло.

      Мы трапілі ў прастакутны пакой. Ля супрацьлеглай сьценкі ляжалі, сядзелі з паўзакрытымі вачыма замызганыя, у рызьзі, прывіды, а ў брудных кутах – такія самыя істоты з задуменным выглядам, агідна прыцмокваючы, нешта жавалі альбо займаліся каханьнем, калі той занятак можна было гэтак назваць: яны ціха, неяк па-нежывому валтузілі адно аднаго.

      – Апраханцы! Аддавайце нашую долю!

      Нібы ніхто нічога не казаў. Тыя ж закрытыя вочы. Тыя ж запаволеныя рухі.

      Вялікі лемур падбег да бліжэйшай пары і пхнуў нагой.

      Пара марудна расклеілася і адпаўзла.

      – Эй!.. Хутка!

      Лемур выштурхнуў мяне на сярэдзіну пакоя і шапнуў: «Пакажы ім свае кулакі».

      Я да белі сьціснуў пальцы.

      Прывіды заварушыліся, зь іх гурмы выпаўз вузкавокі карлік:

      – А… Звонгі, гэта вы… Мы вам ужо ўсё аддалі.

      – Мала!

      – У нас няма.

      Вялікі лемур схапіў карліка за шыю, трохі здушыў, прыўзьняў над падлогай:

      – П-плюгань…

      Шчокі, нос, рот малога апраханца ненатуральна выцягнуліся. Карлік сутаргава задрыгаў тонкімі ножкамі і раптам увінціў доўгія чорныя кіпці ў шчаку лемура.

      Той войкнуў, хацеў адкінуць прыкрага недаростка.

      Кіпці былі карабатыя, кручкаватыя, таму адразу вылезьці са шчакі, абцягнутай жоўтай сухой скурай, не маглі.

      Лемур і карлік упалі, пакаціліся па запляванай падлозе.

      – Бі курдупляў, – завішчала выродлівая кабета-звонгі, кінулася да пекнай на твар дзяўчыны і ўчапілася ёй у валасы.

      Купка прывідаў страпянулася, усе напупышыліся, нібы адзіны спалоханы дзікабраз, і зьнянацку, як выбух, усхапіліся, – закруцілася, застагнала, закрахтала чэрствым калабком з разьвярэджаным нутром паўсьляпая бойка.

      Я стаяў у разгубленасьці. Насельнікі аднаго зь ніжэйшых узроўняў тузалі адзін аднаго з-за невядомай мне прычыны.

      Вір бойкі ахінуў мяне.

      – Увалі таму, – прароў знаёмы голас.

      Я павінен быў выконваць сваё абяцаньне.

      Убачыў тумановую пляму з двума невыразнымі аваламі і ткнуў туды кулаком. Глухі касьцяны стук, імгненны боль працяў запясьце. Твар апраханца праваліўся ў небыцьцё, але ў той момант ужо маё левае вока накрыла штосьці вялікае, чорнае, скрышальнае…

      Падалося, што скляпеньне колькі разоў перакулілася і раскрышылася на дробныя аскепкі. На хвілю я страціў прытомнасьць, а пасьля ў сьвядомасьці запульсавала: «Трэба ісьці…»

      Хоць я і абяцаў народу звонгі дапамагчы сваёй фізычнай сілай за тое, што яны пакажуць патаемны лёх, я ня мог калечыцца за чужакоў. Тым больш яны жылі толькі на ўзровень вышэй і ведалі пра Шлях не нашмат болей за нас.

      У дальнім куце залі за слупам бурага туману абрысоўваўся пралом.

      Я рашуча пакрочыў наперад – працерабіў рукамі, нібы млыном, сумятню сухіх целаў.

      Між абломкамі сьцяны віднеўся СКАЧАТЬ