Сад Замкнёных Гор (зборнік). Серж Мінскевіч
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Сад Замкнёных Гор (зборнік) - Серж Мінскевіч страница 5

СКАЧАТЬ быў дакладны, вывераны.

      Смуглянка кінулася ў новую атаку, але ногі «адспружынілі» бляндынку трохі ўбок. Смуглянка прамахнулася і па інэрцыі падалася далей – у гэты момант доўгая рука бляндынкі падштурхнула яе ў напрамку руху. Смуглянка паляцела за сьпіну сваёй спаборніцы і перад самым краем пастамэнту, спрабуючы прызямліцца на ногі, устояць, спатыкнулася, упала на плястыкавую падлогу.

      Блёндынка разьвярнулася, падскочыла да смуглянкі і ўсёй вагой цела навалілася на яе, сантымэтар за сантымэтрам выціскаючы на краёк.

      Нечакана магутны рогат пакаціўся па натоўпе.

      Смуглянка злаўчылася, перавярнулася пад даўготным тулавам бляндынкі і дзякуючы алею выпаўзла між нагамі сваёй спаборніцы.

      Відовішча публіцы падабалася. Неверагодны гоман, сьвіст, рогат скаланалі горад.

      Толькі мне тая бойка не прыносіла радасьці. Я стаяў на ўслончыку, трошкі далей ад разьюшаных дзяўчат, у глыбіні сцэны-пастамэнту, праваруч і леваруч ад мяне застылі ў аднолькавых паставах ўзброеная п’езапісталетамі вартаўнікі.

      Мае ногі стаміліся, зацяклі, але – я сумна ўсьміхнуўся – вісець ім усё роўна не жадалася.

      Дзяўчаты ў моцных абдымках перакаціліся на самы край пастамэнту. Яны цяжка пыхкалі і з апошняй моцы намагаліся выціснуць за край адна адну.

      Але іх целы былі настолькі шчыльна пераплецены, што здаваліся зрослымі, як у сіямскіх блізьнятаў, і толькі па тоненькай рысцы – мяжы перамены колеру – можна было здагадацца, хто ёсьць хто.

      Дзяўчаты яшчэ пару разоў хіснуліся і разам паляцелі на зямлю, і разам застагналі.

      Да іх падбег худы паліцмайстар, што выконваў ролю арбітра, агледзеў, узьняў крыжам рукі над сабой – пераможцы няма!

      У выпадках, калі спаборнікі разам падалі з пастамэнта, перамога прысуджалася таму, хто знаходзіўся зьверху.

      А цяпер смуглае і белае плячо аднолькава дакраналіся зямлі.

      Нічыя – даволі рэдкі выпадак!

      V

      Нічыіх не бывае!

      Дзяўчат зноў вывелі на пастамэнт-сцэну.

      Бойка працягваецца!

      Разумовая «машына» зеленавокай бляндынкі пачала даваць збоі. Крокі, выпады, рухі былі ўжо не такія адточаныя, упэўненыя, як спачатку.

      А юная смуглянка мела сапраўды невычарпальны запал. Можа, яна стамілася, але тэмпэрамэнт не стамляецца!

      Яна нечакана для ўсіх падбегла да краю і крыкнула ў натоўп:

      – Хлопцы, калі звалюся, падтрымаеце!

      – Так! Падтрымаем! – забасілі галасы.

      – Давай! Давай! Рытм! – зноў крыкнула смуглянка і некалькі разоў пляснула ў ладкі.

      Сотні, тысячы далоняў падхапілі шалёны тэмп.

      На самым ускрайку рухоткая смуглянка пачала танцаваць старажытны танец. Яе прыродны келіх імкліва затрапятаў, здавалася, вакол яе хвалюецца СКАЧАТЬ