Сад Замкнёных Гор (зборнік). Серж Мінскевіч
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Сад Замкнёных Гор (зборнік) - Серж Мінскевіч страница 18

СКАЧАТЬ ў закрытым адрэзку калідора. Вялікія зубчаткі перамолвалі сьмецьце, а магутныя прэсы, прамочаныя жоўтай вадкасьцю, нібыта сьлінай жудаснай пачвары, разрэджвалі масу.

      Потым вадкае месіва з агідным клекатаньнем праглыналася ў жалезнае чэрава. Як толькі цыстэрна напаўнялася, яна пачынала варочацца як бэтонамяшалка. Праз пару гадзін з дапамогай вялікіх шлянгаў зьмесьціва «жалезнага пуза» выпампоўвалі ў бактэрыйныя трубы.

      Добрая падкормка для маленькіх выпрацоўнікаў энэргіі!

      Вакол вялізнага сьмецьцясмока з драбільным прыстасаваньнем стаяла ўзброеная ахова.

      Там я ўбачыў Руату. Яна побач з Упляйкам – гэта быў ён! – сядзела ў электрамабілі.

      Мярзотнік! Ён зусім не адпускае яе ад сябе!

      Руата выглядала заклапочанай, а ён – рэзкім і грубым…

      Але мне ня надта добра было назіраць за імі з майго месца.

      Трэба прасачыць, дзе яе шацёp, і калі ўсе лягуць спаць і выключыцца сьвятло, я падману варту і прабяруся да яе.

      Я вызвалю сваю каханую!

* * *

      Я спусьціўся з трубаў.

      Бліжэйшы вартаўнік заўважыў мяне. Але асэнсаваць, што адбываецца, ён не пасьпеў. Я падскочыў да яго і рабром далоні ўдарыў па карку. Вартаўнік абмяк і непрытомны асеў на падлогу. Я схіліўся, зьняў зь яго пояса лазэрны корцік, якім «цэнтральшчыкі» узбройвалі толькі элітныя вайсковыя злучэньні, і пабег да шатра Руаты.

      Ціха прасьлізнуў у чатырохкутны змрок. Руата ня спала.

      Яна заўважыла мяне, узьнялася, абняла:

      – Гэта ты?

      Я прагна пацалаваў яе ў вусны.

      У галаве, замест пляна ўцёкаў, закружыліся ласкавыя словы: мая мілая… мая каханая… ты чакала… ты мая… мы разам…

      ХVІІ

      Руата адхілілася і… пачала вырывацца.

      – Што ты, супакойся, гэта я.

      – Ня той! Ня той! Людзі, сюды! Усе сюды!

      – Цішэй. Цішэй!

      – Ахова, сюды!

      Яна адштурхнула мяне і скокнула ў кут шатра.

      – Што з табой, Руата!

      Каля выйсьця паказаўся чалавек.

      Упляйк!

      Я націснуў гузік на цаўі корціка, зь ляза стрэліў прамень.

      Упляйк адхіліўся, і прамень трапіў у кадык велізарнага ахоўніка, што ішоў за ім. Той з глухім стогнам паваліўся на зямлю. Упляйк кінуўся да мяне і лоўкім ударам нагі выбіў з рукі зброю:

      – Эй, там, рэжце шацёp, – гучна загадаў ён.

      Я паспрабаваў кулаком трапіць яму ў сківіцу, але не дастаў.

      З двух бакоў тканіну прарэзалі чырвоныя язычкі – лёзы лазэрных корцікаў, – якія ў момант разадралі шацёp. За ім паказаўся тузін узброеных мужчын.

      Я адчайна супраціўляўся. Але ворагаў было вельмі шмат.

      Яны скруцілі мне рукі.

      – Цябе папярэджвалі, забудзь Руату! – прарычэў Упляйк. Я паглядзеў на сваю каханую, і боль СКАЧАТЬ