Сад Замкнёных Гор (зборнік). Серж Мінскевіч
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Сад Замкнёных Гор (зборнік) - Серж Мінскевіч страница 17

СКАЧАТЬ аркі паверхаў, успалыхвалі і зьнікалі ў цемры іх агні.

      Я ляцеў у пекла!

      А можа, яшчэ ніжэй?..

      Паветраны струмень, што ўзьняўся мне насустрач, запаволіў падзеньне. Я мякка апусьціўся на падлогу.

      На гэтым узроўні не было аркі, а зеўрала нейкая дзірка, над якой люмінесцэнтнай фарбай былі напырсканы крывыя літары:

      «УВАХОД ЗАБАРОНЕНЫ!»

      Я пралез у дзірку.

      Калідор – чысты, сьветлы, што не стасавалася з «парадным уваходам», дзе замест аркі зеўраў пралом.

      Празь пяць-шэсьць мэтраў калідор завяртаў направа і потым разыходзіўся на тры асобныя калідорчыкі. Нядоўга думаючы, я пайшоў проста.

      Мяне ўразіла рэзкая перамена ляндшафту. Адразу за ростанямі асьвятленьне абранага мною калідорчыка рабілася настолькі цьмяным, што за чатыры крокі ад мяне я ўжо нічога ня мог разгледзець. Вялікі слой пылу пакрываў лямпы на столі, а пад нагамі храбусьцелі пліткі, тынкоўка, шкло, кавалкі растурзаных плястыкавых скрыняў.

      Увесь вэрхал і бруд мне нешта нагадваў. Ну так, я ўспомніў узровень, дзе жылі лемуры-звонгі і карлікі-апраханцы.

      Дык вось дзе я апынуўся! Кола майго падарожжа замкнулася. Трохі ніжэй і будзе самы глыбокі паверх, дзе жыве мой народ.

      А чаму ж калідор да ростаняў быў такі чысты?

      Палыснула здагадка! Калідор чысьцілі асэнізатары.

      Цяпер я па чыстым шляху хутка іх даганю. Я вызвалю Руату! Яна зноў будзе са мною!

      Я пабег назад, да ростаняў. Левы калідорчык зіхацеў чысьцінёй! Цяпер усё стала на свае месцы.

      Упляйк накіроўваўся ў экспэдыцыю на досьлед і ачышчэньне сутарэньняў. Але каханьне да Руаты не давала яму спакою. Упляйк адпраўляецца ў сталіцу, там выкрадае Руату і звозіць з сабою.

      Я пайшоў па сьледзе, зь якога зьбіцца проста немагчыма – чысьціня і бліск, роўная дарога выведзе мяне!

      Але эўфарыя спачатку непрыкметна сьціхла, а затым зьмянілася трывогай.

      Іх там чалавек дзесяць, як мінімум, усе ўзброеныя, а я адзін, галодны, стомлены, супрацьпаставіць ім магу толькі свае кулакі. Трэба быць вельмі асьцярожным, але спачатку добра адпачыць.

      Каб выпадкова мяне не прыкмецілі людзі з экспэдыцыі – раптам хтосьці будзе адпраўлены на «цывілізаваныя паверхі» з данясеньнем, – я зноў вярнуўся ў забруджаны калідор, залез на трубы з бактэрыямі.

      Я праспаў прыкладна паўгадзіны. Мяне абудзіў тупат. Ля маёй схованкі прабеглі – я пазнаў іх – звонгі. Яны стрымгалоў уцякалі ў кірунку шахты.

      «Што, чысьціня не падабаецца?» – усьміхнуўся я.

      Заснуў спакойна, мне сьнілася яна, мы пяшчотна абдымалі адно аднаго. А потым я апавядаў ёй тэорыю пабудовы сьвету Оярэт-Са Кіфандоаpвай-Міца, дзіўнага філёзафа са сьметніка. «Як незвычайна і цікава, – захаплялася яна, – мы з табой «плюсікі» і «мінусікі» інфармацыі, і як нам пашанцавала, што табе і мне дадзена жыць у адзіным сьвеце і нашы коды аднолькавыя, мы разумеем адзін аднаго. Як цудоўна, што хітрыя «плюсікі» і «мінусікі», нашы «так» і «не» дазваляюць нам кахаць».

      ХVІ

      За авальным СКАЧАТЬ