Название: Сад Замкнёных Гор (зборнік)
Автор: Серж Мінскевіч
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Героическая фантастика
Серия: Калекцыя беларускай фантастыкі
isbn: 978-985-6906-56-8
isbn:
– Ня верце гэтай пляткарцы! Я адзін толькі бачыў Руату і скажу ўсяго за тры рутобы.
– Не, я ведаю, дзе яна!
– Ды каго вы слухаеце! Паслухайце мяне!
Я ледзьве вырваўся са шчыльнага кола карысьлівых дарадчыкаў і хутка пайшоў да паўднёвага выйсьця з гораду.
Праз два кварталы мяне дагналі чатыры-пяць хлопцаў у чорным, у масках. Без папярэджаньня іх кулакі абрынуліся на мяне. Хоць я не слабы, але сілы былі няроўныя.
– Прывітаньне ад Руаты!
– Забудзь пра яе! – апошняе, што пачуў я, перад тым як надышла малінавая цемра.
Апрытомнеў я, калі на столі ўспыхнуў твар Галоўнага Інфарматара, які паведамляў, што вялікая спарцмэнка Руата Наяроч Першая па просьбе ўраду адправілася ў Заходнія Тунэлі для спаборніцтва з тамтэйшымі спарцмэнкамі. Я падняўся да экрана паведамленьняў, што знаходзіўся на сьценцы калідора. На экране быў наклеены скотч імітацыі.
Як толькі я яго сарваў, твар Інфарматара перастаў паведамляць пра Руату і пачаў несьці нейкую лухту пра эканамічнае гадаваньне сьвіньняў.
Зьнянацку да мяне прыйшоў боль ад гузакоў і выцятых месцаў. Дзесьці гадзіну давялося адлежвацца на трубах.
Гэты час у падсьвядомасьці зноў гучалі словы Вешчунанастаўніка.
Калі боль трошкі сьціх, і я змог рухацца, упарта пайшоў да чырвонага, як казала старая, а значыць, да паўднёвага калідора. Мабыць, сьмешна і жаласна было глядзець збоку на маю хаду: цела не жадала падпарадкоўвацца – я нагадваў вялікую марыянэтку ў руках няўмекі, бо ня стаў выконваць патрабаваньне Сьпіральнай Замовы Замоваў – пачакаць содні да поўнага выздараўленьня.
Нарэшце дадыбаў да паўднёвай брамы гораду, але яна была зачынена.
– Эй, – крыкнуў брамніку, – адчыняй, трэба ісьці.
– Сам ідзі адсюль, дохлю, – вылаяўся ён. – Загаду ня чуў? Тры дні нікога не выпускаць! Шукаюць вінаватых у пагроме карчмы.
«Значыць, шукаюць мяне? – спачатку падумаў я. – Але ж мяне ўжо адшукалі… Няўжо напраўду ловяць зачыншчыка бойкі? Нешта ня вельмі верыцца».
– Слухай, братку, адчыні, надта сьпяшаюся, маці ў вёсцы хворая.
– Не магу. Чуў?
Усё ж такі я змог прайсьці праз браму, а вось мае грошы – не. Апошнія рутобы, што ціха пабразгвалі ў кішэні маіх штаноў, перасяліліся ў скураны мяшочак, што вісеў на поясе брамніка. Дадаткова я змог выпатрабаваць, каб ён мяне добра пакарміў: мой унутраны лекар, што шаптаў Сьпіральную Замову Замоваў, вымагаў добра падсілкавацца.
Ад брамніка ж я пачуў, што сапраўды Руата і яе выкрадальнікі праяжджалі тут на электрамабілі.
Я памахаў службоўцу рукою, ён шчыра зьдзівіўся, што я ўжо кульгаў ня так моцна, але адзначыў, што і бегма ня можна дагнаць электрамабіль…
ХІІІ
Чалавек ішоў мне насустрач. Вопратка яго адразу кідалася ў вочы сваёй незвычайнасьцю. Чорны, старога пакрою, фрак, жоўтыя ў сінія і зялёныя СКАЧАТЬ