Сад Замкнёных Гор (зборнік). Серж Мінскевіч
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Сад Замкнёных Гор (зборнік) - Серж Мінскевіч страница 22

СКАЧАТЬ ў плястмасу і фольгу. Адтуль вырваўся струмень паветра, якое напаіла, наталіла мяне. Яно было іншым, чым паветра на ўсіх узроўнях сьвету. Марозкае і вострае, сьвежае і пругкае.

      Машына разжавала стальны ліст і цяга зноў узмацнілася. Я, борсаючыся ў паветры, з усёй моцы разьдзіраўпашыраў дзіру.

      І раптам роў матора сьціх.

      Асэнізатары заўважылі, што я раблю.

      Позна, Упляйк!

      Я перакуліўся ў праробленую адтуліну.

      Маё зьнясіленае цела пляснулася на простакутную плятформу. Я ўбачыў помку выкліку, хутка націснуў на яе. Побач бясшумна паднялася сьцяна. Плятформа ўвезла мяне ў шахту.

      Патаемная паветраная шахта!

      У пругкіх струменях паветра я паплыў уверх.

      Плятформа, што засталася ўнізе, пасунулася на сваё месца, сьцяна за ёю важка апусьцілася, захіліўшы сваім гмахам маю сьмерць.

      ХХІ

      Хуткі пад’ём. Над маёй галавою з бразгатам і шыпеньнем разьехаліся ў розныя бакі паловы жалезнага века…

      Імгненьне я стаяў на краі прорвы, на дне якой плёскаўся чорны акіян бяздоньня. Далёка наперадзе, на супрацьлеглым краі, віднелася каменная стромая сьцяна. Такая ж сьцяна была за маёй сьпінай, якая на значнай вышыні пераходзіла ў велізарныя скляпеньні, нібыта хтосьці спрабаваў пабудаваць цырк для гігантаў. Упершыню я апынуўся ўсярэдзіне такога агромністага збудаваньня і ніколі ня бачыў столькі адкрытай прасторы. Закружылася галава, я абапёрся на сьцяну.

      Жалезны гаўбец, на якім я стаяў, здрыгануўся і нізкім тонам загудзеў. Мабыць, унізе зноў запрацавала паветраная шахта. У яе прабраліся людзі Ўпляйка.

      Я саскочыў на вузкі гзымс, што надвісаў уздоўж прорвы. Гэта быў адзіны шлях. Хутка пайшоў па ім. Гзымс няўхільна падымаўся. Я стараўся не глядзець у бездань, бо нараджаўся страх вышыні і адкрытай прасторы.

      Прыкладна праз трыста крокаў мне сустрэлася яшчэ адна такая ж паветраная шахта. Пасьля – яшчэ і яшчэ. Адны зь іх былі напалову разбураныя, іншыя выглядалі так, быццам імі ніколі не карысталіся. Значыцца, да гзымса можна было «даехаць» з розных узроўняў. А гэта былі патаемныя хады нашых продкаў, пра якія людзі даўно забыліся, а я чуў пра іх толькі ў старажытных легендах. А гэты гзымс, сьцежка над пропадняй, і быў тым запаветным Шляхам?

      Аднак я памыляўся, бо праз гадзіну хуткай хады я ўбачыў ШЛЯХ.

      Перада мною быў каменны мост, які вёў на той край прорвы. Дакладней, мост утваралі асобныя пліты-прыступкі, што на рознай вышыні непадалёк адна ад адной выступалі зь бездані. Паміж некаторымі былі прагалы, якія можна было толькі пераскочыць.

      Калі я стаў на першую прыступку, аднекуль зьнізу ўспыхнула аранжавае сьвятло, накшталт вартавых промняў, што меліся на брамах кожнага гораду. З-пад наступнай прыступкі вырваўся струмень паветра, які спачатку парываўся мяне скінуць у прорву, а пасьля ўтварыў вакол мяне безупынны віхор. Кожная прыступка выпускала з-пад сябе шалёны вецер, які налятаў на мяне, а пасьля, СКАЧАТЬ