Сад Замкнёных Гор (зборнік). Серж Мінскевіч
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Сад Замкнёных Гор (зборнік) - Серж Мінскевіч страница 15

СКАЧАТЬ імгненна зачаўрэла. Мне ня вельмі «ўсьміхалася» слухаць нудныя філязофскія разважаньні, мне трэба было толькі спытаць, ці сустракаў ён на сваім шляху Руату альбо Ўпляйка, але зь ветлівасьці я ня мог перапыніць яго.

      Філёзаф зьняў чалму, раскруціў, дастаў зь яе кавалак хлеба:

      – Жуйце, слухайце, разумейце… а падчас жаваньня ўсё запомніце…

      Я зьдзівіўся ягоным словам і дзеяньням, але ежу ўзяў.

      – Адмаўляць разьвіцьцё проста неразумна хаця б таму, што раней людзі хадзілі толькі пешкі, потым езьдзілі на конях, а цяпер на электрааўтамабілях. А раз ідзе разьвіцьцё, то, значыць, безупынна адбываецца працэс формаствараньня матэрыі і абагачэньня душы. Ад простай, беднай інфармацыяй формы да больш складанай і больш багатай інфармацыяй…

      Філёзаф яшчэ доўга расказваў мне пра эвалюцыю Сусьвету.

      – А што штурхае да разьвіцьця? У чым палягае тая ўнутраная энэргія? Дык вось, матэрыя і душа – гэта набор пэўных інфармацыйных зарадаў. Прасьцей іх можна падзяліць на прысутнасьць і адсутнасьць пэўнай інфармацыі, – такія сабе інфачасьціцы «Так» і «Не», альбо «Плюсікі» і «Мінусікі». А іх спалучэньне стварае набор кодаў, якія кіруюць усімі працэсамі Сусьвету. І мы таксама плён тых выпадкова складзеных кодаў. Нават вучэньне старажытнай рэлігіі амаль наўпрост даказвае гэта. У сьвяшчэннай кнізе нашых продкаў напісана: «СПАЧАТКУ БЫЛО СЛОВА, СЛОВА БЫЛО Ў БОГА, БОГ – ЁСЬЦЬ СЛОВА».

      – Ну, гэта я таксама чытаў, – сказаў я.

      – А слова – ня што іншае, як код інфармацыі! Вось такі складаны і просты сьвет!

      Я зь цяжкасьцю разумеў сказанае філёзафам, але адчуваньне, што ўсё залежыць ад кодаў інфармацыі, усё ў Сусьвеце створана інфармацыяй і ёю кіруецца, цьвёрда ўмацавалася ўва мне. Тым больш у маім розуме была закладзена Сьпіральная Замова Замоваў, па тэрміналёгіі дзіўнага філёзафа – своеасаблівы набор інфармацыйных зарадаў, што мог на час перакадаваць маё цела.

      – А якая практычная карысьць ад вашае тэорыі?

      – Практычная карысьць… Па-першае, гэта яшчэ адзін крок да запаветнай мары чалавека – усё ведаць і ўсім кіраваць. Фактычна мы можам знайсьці філязофскае слова – той унівэрсальны код інфармацыі, які адкрывае ўсе тайны мінулага і будучага. Па-другое…

      Ён дастаў з сакваяжа яйка, паклаў на падлогу і крутануў.

      – Бачыш, ня круціцца. Сьвежае.

      Пасьля ён дастаў невялічкі бонг і пачаў далонямі выбіваць дзіўны сынкапаваны рытм. Пры гэтым ён штосьці мармытаў, пыр-ркаў губамі ці пасьвістваў. Рытм паімклівеў.

      Па скронях старога пацяклі кроплі поту. Празь дзесяць хвілін гэтага напружанага дзеяньня стары адкінуўся і хвіліну ляжаў нерухома.

      – А цяпер пакруці, – сказаў філёзаф, калі адкрыў вочы.

      Я крутануў яйка – яно было гарачым і хутка круцілася.

      – Ну, як? Укрутую!

      Я паглядзеў на зьняможанага старога:

      – Навошта так мучыцца, калі на кожным рагу ёсьць мікрахвалёвыя печкі?

СКАЧАТЬ