Название: Дыплом на царства
Автор: Аркадзь Ліцьвін
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Исторические приключения
isbn: 978-98590-371-7-7
isbn:
Здавалася, кароль загадае выступіць з дыскусіяй супраць польнага гетмана, якому толькі за ўпартасць не мяняў малую булаву на даўно заслужаную вялікую. Тут і пры малой з чалавекам клопат! Мабыць ізноў у выпадку вакансіі аджартуецца, што ён, кароль, сам вялікім гетманам.
Жулкеўскі быў гатовы і да гэтага. Адшукаў вачыма Льва Сапегу, аднаго з нешматлікіх, каго паважаў у гэтым зборы. Можа апанэнт і падтрымае нязвыклую і зусім нечаканую для караля прапанову. Сапега зразумеў маўклівую просьбу гетмана. Звычкай і спосабам вялікага канцлера было паглыбляць спрэчкі і нязгоды між каралём, ягоным атачэннем і апанэнтамі дзеля мэтаў Вялікага Княства і сваіх асабістых. Але тут трэба іначай. Адной рукою ў ладкі не пляснеш.
– Рачце, Міласцівы пане, разважыць мае заўвагі няспешна і ўдумліва, – ледзь не папрасіў караля вялікі канцлер Княства. – Непазбежныя страты падчас штурму моцна абцяжараць далейшае развіццё кампаніі. А наперадзе захоп Масквы і яе ўтрыманне. Перад тым, зазначу, разгром войска Шуйскіх і жаўнераў тушынскага царыка.
Жыгімонт, здалося, адагнаў наседлівую муху.
– Гэтага мы лёгка вернем пад нашу руку, – уставіў нецярпліва і змоўк, каб не пакрыўдзіць вялікага канцлера.
Цярпеў здольнага Сапегу, для якога ўсё жыццё спрэс барацьба за месца свайго роду, тым самым за ўладу. Няздольны пагадзіцца быць другім нават пасля караля, імкнецца быць першым калі не з тытулу, то па дзейнасці. Але хто мог бы сваім часам замяніць яго ў перамовах з хітрым Барысам Гадуновым? Вось і зараз не саступіць, не давёўшы сваёй рацыі. Напэўна пачне пераконваць, што сённяшнія памылкі лёгка абернуцца заўтрашнімі паразамі.
– Вернем нашых, Міласцівы пане, але за Дзьмітрыем нямала маскоўцаў і чужаземцаў, нашаму ўплыву непадуладных, – зазначыў Леў Сапега, ці не найлепш за ўсіх абазнаны ў справах падстаўнога царэвіча.
– Вось таму на іх пойдзе дасведчаны ваяр, – біскуп Вавжынец Гэмбіцкі*, толькі што менаваны вялікім каронным канцлерам, спыніў позірк на каралеўскім улюбёнцы Якубе Патоцкім.
Большасць міжволі прыгадала, што сваім часам не Патоцкія, а гетман Жулкеўскі нямала паспрыяў біскупу ў атрыманні высокіх пасад. І вось ніхто і нават сам гетман дасюль не ведае, дзе ж яго месца ў гэтым паходзе? Не хацеў бы кіраваць аблогай Смаленска, калі побач будзе кароль, прагны вайсковай славы. Але зараз трэба адвесці караля ад памылковых стратэгічных намераў.
– Раю, Міласцівы пане, – гетман вярнуў увагу сабраных да галоўнага, – Смаленск аблажыць малымі сіламі, а галоўнымі рушыць на Маскву, адагнаць царыка, дапамагчы баярам скінуць Шуйскага і дайсці да вуніі.
Лёгкая ўсмешка кранула СКАЧАТЬ