Название: Дыплом на царства
Автор: Аркадзь Ліцьвін
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Исторические приключения
isbn: 978-98590-371-7-7
isbn:
Канец сакавіка 1611 года прынёс новы клопат: Івангорад громам гармат абвяшчаў чарговае цудоўнае ацаленне царэвіча Дзьмітрыя. Масква дзівілася: башку адсеклі, а ўсё жывы! Але новаспечаныя з беглых прыгонных казакі гатовы былі падтрымаць каго заўгодна, абы не накідваў ім ніякай улады.
Наўгародцы, якіх падганялі з Масквы і Стакгольму, у канцы красавіка заявіліся ў шведскі лагер “з поўнай формулай пагаднення”. Паслы дамагаліся пацверджання дамовы між Масковіяй і Швецыяй і аднаўлення сумесных ваенных дзеянняў супраць Рэчы Паспалітай. Як першы крок прасілі Дэлагардзі прагнаць былых тушынцаў з Івангорада і іншых крэпасцей. За плату наўгародскія ўлады – мітрапаліт Ісідор*, ваявода князь Адоеўскі*, дваране і ўсялякага чыну людзі – згаджаліся аддаць Карлу ІХ “за почесть” некалькі занеўскіх пагостаў. А несмяротны «царэвіч» па цяплу, 8 ліпеня, з’явіўся пад сценамі Пскова, але мусіў адступіць з падыходам атрада Горна. Шведы хацелі самі валодаць горадам, а не звязвацца з нейкім Мацюшкам.
Ляпуноў і тут не ўсведаміў пагрозы шведскай “дапамогі”! Паслаў да Дэлагардзі свайго надзейнага паплечніка ваяводу Васіля Бутурліна. Паранены пад Клушынам, нацярпеўся ў палоне, вярнуўшыся ў Маскву, быў арыштаваны Гасеўскім, але здолеў уцячы. Непарушны сын Масковіі рашуча адмаўляў пагадненне з Жыгімонтам, але залішне давяраў шведам і колішняму сябру па зброі Дэлагардзі.
Уладу ў ляпуноўскім апалчэнні ажыццяўляў Земскі сабор, часцей званы Саветам усёй зямлі, але галоўныя правадыры Пракофій Ляпуноў, князь Трубяцкой і атаман Зарудзкі паспрабавалі стварыць нейкае падабенства ўрада. Тройца ўвесь час спрачалася, як удасканаліць часовае кіраванне краінай.
– Ну вось, – Пракофій Ляпуноў абвёў вачыма сядзеўшых насупраць не то супольнікаў не то супернікаў, – Савет зямлі даверыў нашай тройцы ўладу, але з ёй жа і адказнасць.
– Што ж, Савету зямлі відней, – азваўся Дзьмітрый Трубяцкой, самы радавіты з прысутных, хоць атрымаў баярства ў Тушыне. – Мы людзі ратныя, павінны выконваць.
Погляд Трубяцкога міжвольна затрымаўся на трэцім, Іване Зарудзкім. Баярын з бязродных казакоў – такога яшчэ на Маскве не здаралася! Але ж прызнаўшы баярскі чын Зарудзкага, Савет зямлі тым самым прызнаваў ягоных казакоў паўнапраўнымі ўдзельнікамі апалчэння. Маўчыць баярын Зарудзкі, але пра што думае? Чакай бяды ад ягонай вольніцы!
– Ачысціць Маскоўскае гаспадарства ад польскіх і літоўскіх людзей, адрадзіць дзяржаўнасць – вось наша першая і галоўная думка! – урачыста прамовіў Ляпуноў. – А другая – сабраць і хоць крыху вымуштраваць войска. Бо без войска пра першую думку можна і не ўзгадваць, – ушчыпліва зазначыў Трубяцкой. – І чаму дваранства адседжваецца па іменіях ды тлусцее? Лічу, хто да траўня не з'явіцца ў апалчэнне, па СКАЧАТЬ