Название: Дыплом на царства
Автор: Аркадзь Ліцьвін
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Исторические приключения
isbn: 978-98590-371-7-7
isbn:
На Смаленск!
У кватэры вялікага гетмана Хадкевіча панавала незадаволенасць.
– Загнала “каморная рада” нашага гетмана ў кут. Не падабаецца ягонае меркаванне, што ўсходняя кампанія адцягвае сілы і грошы ад важнейшай вайны ў Інфлянтах.
Афіцэр несумненна падзяляў думку гетмана, як і горыч, што караля гэта не пераконвае.
– Не толькі “каморныя”, – запярэчыў калега. – Сапегі верх бяруць. Льва верх.
– Каб так было, то не апынулася б Княства ў сённяшнім становішчы, – запярэчыў таварыш. – Усё ж найперш паны рэгалісты з Кароны запраўляюць. Не так розумам моцныя, як пасадамі. Большасць прыбытковых і важных іхнія.
– І паспрабуй крані іх! За імі ж кароль, іх шмат і ўсе зацятыя як нямаведама хто!
– Хто б што ні казаў, лепш, калі вакол веры бойкі не чыняцца. А з Вазамі, падобна, нашай талеранцыі канец. Айцам—езуітам і хто там за імі, нашы звычкі ў веры, што шабляй па жываце. Як гэта мне адзін кальвін казаў? Ага! Контррэфармацыя! А навошта мне яна, калі не мець сваіх спрадвечных вольнасцяў?
– Згодзен з табою. Вось прыціснуць кальвінаў, то чаму не зацугляць і астатніх. Айцам езуітам “absolutum dominium” – найпершая мара. Вунь і нашага гетмана забрыталі, а быў жа кальвін.
Ян Караль Хадкевіч*, вялікі гетман Княства, хмурна выслухаў паведамленні ад'ютанта. Быў моцна незадаволены рашэннем так званай «каморнай рады», цеснага атачэння караля, пры гарачай падтрымцы каралевы Канстанцыі,* заняцца Масковіяй. Амаль увесь сэнат на таемным паседжанні паслухмяна ўхваліў каралеўскую авантуру.
– Яе міласць каралева больш дбае пра інтарэсы Святога Рымскага Цэсарства, сваёй роднай Аўстрыі, чым пра нашу шляхецкую дзяржаву.
Ад'ютант моўчкі даў зразумець, што падзяляе думку вайсковага міністра Вялікага Княства. – Затое архікнягіня стырыйская, цешча Найяснейшага пана, справамі Рэчы Паспалітай цікавіцца аж занадта, хоць яе не просяць, – выкідваў сваю горыч гетман. – Бач, не спяшаліся прасіць згоды Сойму, абавязковай на кожную ваенную выправу, што ўжо казаць пра маскоўскую!
– Не спадзяваліся атрымаць, яснепане, – прамовіў ротмістр Дуброва, – таму і не выходзілі з прапановай.
Спраўджаны не ў адной бітве паплечнік меў права на такое выказванне. Падзяляў меркаванне ці не самага набожнага з гетманаў СКАЧАТЬ