Название: Дыплом на царства
Автор: Аркадзь Ліцьвін
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Исторические приключения
isbn: 978-98590-371-7-7
isbn:
Гетман падыходзіў да заканчэння сваёй стратэгічнай прапановы.
– Абыход Смаленска і захоп Масквы пазбавіць далейшую абарону фартэцыі рацыі быту. А ў кожным разе ўсялякай падтрымкі. Яна мусіць паддацца. Хай сабе і на ганаровых умовах. А мы захаваем жаўнера для больш істотнай пагрозы.
Але Жыгімонт ІІІ быў настроены на агрэсіўную вайну і асабісты трыюмф. А які ж трыюмф, калі фартэцыя проста складзе зброю! Не толькі як вайсковы, але і рэлігійны змагар, абураўся такой будучыняй. Ці ж дарма за патрона экспедыцыі абраў Ігната Лаёлу, ды пад хваласпевы святароў прыспешваў Рым да кананізацыі езуіта? Таму прыхільнікаў вайны між клерыкаламі было аж занадта.
– Вось ён, ecclesia militans, касцёл ваюючы. Не проста ваяўнічы, сапраўды ваюючы! – ледзь не прастагнаў у душы Жулкеўскі.
Малады і нястомны супернік Гэмбіцкага падканцлер Кароны Фэлікс Крыскі* не мог упусціць нагоды бліснуць сваёй славутай элаквэнцыяй, знаўствам класікаў Рыма і Грэцыі.
– Алеж Святы Айцец Павел V абвясціў юбілей і адпушчэнне грахоў «дзеля шчаслівай перамогі Найяснейшага караля над схізматыкамі» не ў знак таго, што ваяры каталіцкай веры будуць паблажаць памянёным схізматыкам! – у святым абурэнні ўскінуў рукі «польскі Дэмасфэн».
І пайшоў разводзіцца пекнай лацінай над асаблівасцямі богабойнага ваярства і яго велічнай місіяй на бяскрэсных абшарах барбарскай Масковіі. Было б тое на Сойме, красамоўны сын Мазоўша меў бы падпахай Тацыта, але і так… Прамоўца кінуў палымяны позірк на мажлівых апанэнтаў і працягваў: – У ласцы сваёй нязмернай Папа блаславіў для «рыцара Касцёлу», нашага Найяснейшага пана, меч і капялюш, а ўшыр усёй Кароны і Вялікага Княства па загаду нунцыя ідуць урачыстыя набажэнствы. Хіба ж пашкадуем крыві дзеля высокай мэты?
Гетман даўно ведаў, што караля мала турбуе, якой і чыёй крывёю будзе сплочаны штурм. Царква Масковіі, яго высілкам падпарадкаваная Рыму, стане шчодрай платай за падтрымку Святога Прастола ў пазнейшым адваяванні шведскай кароны. Шмат хто з рэгалістаў спадзяваўся, што перамога згуртуе вакол манарха шляхту, звядзе на нішто супраціў, умацуе каралеўскую ўладу можа і на маскоўскі ўзор. І баярам не давядзецца ўжыць так жаданых вольнасцяў. А то, бач, гетман спрачаецца з манархам на роўных. Гэтага немагчыма ўявіць анідзе, апроч Рэчы Паспалітай абодвух народаў, пашкадуй, Божа, і Карону і Вялікае Княства!
Найяснейшы пан любіць быць пры войску, мае халодную галаву і цвёрдае сэрца, каб уласнай не дрыжачай рукою ўзняць рапіру. Вырашыў па свойму: СКАЧАТЬ